|
Галоўная
|
Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца сёння ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці
Адзіны прэтэндэнт ад дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з жыхарамі Глыбокага на мясцовым рынку "Верас". Акрамя гэтага палітык даў інтэрв'ю ў рэдакцыі незалежнай газеты "Вольнае Глыбокае". Таксама ў парадку дня перамовы з актывістамі глыбоцкага раённага штаба. Аляксандр Мілінкевіч плануе сёння правесці шэраг іншых сустрэч.
|
|
Супрацоўнікі сацыяльных службаў вымагаюць у выбаршыкаў подпісы ў падтрымку Лукашэнкі
У Штаб адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча звярнуўся Сяргей Вінік, які жыве па адрасе: г.Мінск, вул.П.Глебкі, д.90, кв.15. Ён паведаміў, што 5 студзеня прыкладана а 19 гадзіне да яго ў дом прыйшла супрацоўніца сацыяльнай службы Адміністрацыі Фрунзенскага раёна і прапанавала падпісацца за вылучэнне Аляксандра Лукашэнка кандыдатам у прэзідэнты. С.Вінік заявіў, што ў яго сям’і ніхто за Лукашэнка падпісвацца не будзе. Чыноўніца ўспрыняла гэтую адмову даволі агрэсіўна, фактычна спрабуючы зайсці ў дом без дазволу гаспадароў. А на развітанне яшчэ і пагражала С.Вініку: “Чакайце, вы да нас у ЖЭС яшчэ прыйдзеце...”
|
|
Працягваюцца паездкі Аляксандра Мілінкевіча па Віцебшчыне
Сёння адзіны прэтэндэнт наведае Глыбокае, 15 студзеня - Маладзечна і Вілейку, 17 студзеня - Слонім і Ваўкавыск, 18 студзеня - Ліду і Воранава, 19 студзеня - Смаргонь і Ашмяны, 20 студзеня - Шклоў і Горкі. Каб даведацца пра дакладны час і месцы сустрэч, звяртайцеся да мясцовых дэмакратычных актывістаў альбо да абласных кіраўнікоў штаба.
|
|
Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з жыхарамі Віцебска і выслухаў іх праблемы
Каля сотні жыхароў Віцебска сустрэлі Аляксандра Мілінкевіча ў цэнтры горада на вуліцы Леніна каля пункта збору подпісаў. Яго з’яўленне было сустрэта апладысментамі. Разумеючы пагрозу таго, што падобныя сустрэчы могуць быць успрыняты ўладай за агітацыю, якую на дадзеным этапе выбарчае заканадаўства забараняе, Аляксандр Мілінкевіч больш слухаў выказванні людзей наконт сённяшняга жыцця ў Беларусі.
|
Старонкi:
17, 16, 15, 14, 13, 12, 11, 10, 9, 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1
|