English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
23/02/06

Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з мінчанамі ва Уруччы

У нядзелю 26 лютага а 18.00 у Гарнізонным доме афіцэраў ваеннага гарадка “Уручча” (вул. Герояў 120-й дывізіі, дом 15) адбудзецца сустрэча кандыдата ў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі.

 

Уваход вольны.

23/02/06

Аляксандру Мілінкевічу дастаткова было назваць сваё імя, і міліцыянты выпусцілі на волю затрыманых актывістаў

Супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС горада Мінска затрымалі сёння ўвечары мастакоў Уладзіміра Кішкурну, Ігара Арлова і Леанарду Мухіну, якія раздавалі на праспекце Незалежнасці легальна надрукаваныя агітацыйныя матэрыялы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.

23/02/06

Прэзідэнт Аляксандр Мілінкевіч: “Буду актыўна падтрымліваць урад у змаганні з беспрацоўем, злачынстывам і карупцыяй”

 - Як кіраўнік дзяржавы буду актыўна падтрымліваць урад, які будзе энергічна змагацца з беспрацоўем ды іншымі сацыяльнымі паталогіямі, такімі як злачыннасць і карупцыя, - заявіў сёння ў Лепелі Аляксандр Мілінкевіч, выступаючы перад жыхарамі горада на мясцовым рынку.

23/02/06

А.Мілінкевіч: Новая Беларусь будзе памятаць пра ўдзельнікаў вайны, ветэранаў і воінаў Узброеных сіл не толькі 23 лютага, 9 мая і 3 ліпеня

Святочны дзень 23 лютага кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч праводзіць у Лепелі Віцебскай вобласці.

22/02/06

Магілеўская міліцыя прынесла свае прабачэнні і вярнула незаконна адабраныя выбарчыя ўлёткі Аляксандра Мілінкевіча

Сёння а 18.00 намеснік начальніка Ленінскага РАУС г. Магілева падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Чугуноў асабіста вярнуў кіраўніку абласнога Штаба адзінага кандыдата дэмакратычных сіл на пасаду прэзідэнта Беларусі Уладзіміру Шанцаву 26 тысяч выбарчых улётак Аляксандра Мілінкевіча, незаконнай забраных мінулай ноччу. Афіцэр міліцыі прынёс прабачэнні кіраўніцтва РАУС.

22/02/06

Аляксандр Мілінкевіч выступіў на першым нацыянальным тэлеканале

Выступ кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Александра Мілінкевіча ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала 22 лютага 2006 года.

22/02/06

Міліцыя спрабуе перашкодзіць працы агітацыйных пунктаў у падтрымку Аляксандра Мілінкевіча

Натхнёная ўчорашняй нарадай у прэзідэнта па пытаннях нацыянальнай бяспекі, беларуская міліцыя ўзмацніла ціск на актывістаў каманды кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.

22/02/06

Аляксандр Мілінкевіч наведае Віцебшчыну. План сустрэчаў на 23-25 лютага

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч  23-25 лютага будзе знаходзіцца з візітам на Віцібшчыне. Ён наведае Лепель, Воршу, Віцебск, Наваполацк, Полацк. Вось асноўныя месцы сустрэчаў будучага прэзідэнта з выбарцамі.

22/02/06

Сёння ў 18.00 глядзіце выступленне кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча на  першым канале Беларускага тэлебачання (БТ)

22/02/06

У паляванні за выбарчымі ўлёткамі Мілінкевіча ў Рагачове і Магілеве задзейнічаны да паўсотні міліцыянтаў

Працягваюцца міліцэйскія аблавы на актывістаў выбарчага штаба Аляксандра Мілінкевіча, якія дастаўляюць у рэгіёны легальную, дазволеную Цэнтрвыбаркамам (!) друкаваную прадукцыю.