English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
16/02/06

Ёсць 100-тысячны наведвальнік сайту www.milinkevich.org!

Сёння на сайце www.milinkevich.org зафіксаваны 100-тысячны наведвальнік. 100 000 наведвальнікаў,

92 краіны, 4 мовы, 1250 лістоў, 700 заявак на далучэнне да кампаніі Аляксандра Мілінкевіча, - вось першыя вынікі працы сайта за 2,5 месяцы.

16/02/06

Першая сустрэча выбарцаў з Аляксандрам Мілінкевічам ужо заўтра. Мінск, 12.00 каля Палаца Рэспублікі

Шматлікія прыхільнікі дэмакратычнага руху Беларусі заявілі пра свой намер павіншаваць Аляксандра Мілінкевіча з рэгістрацыяй кандыдатам у прэзідэнты ўжо ў дзень рэгістрацыі.

 

У сувязі з гэтым Штабам прынята рашэнне арганізаваць першую сустрэчу Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі адразу пасля пасяджэння Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое пачнецца а 12-й гадзіне 17 лютага ў Палацы Рэспублікі.

16/02/06

Далучайся да кампаніі Аляксандра Мілінкевіча!

Усім, хто мае жаданне далучыцца да кампаніі Аляксандра Мілінкевіча ў Гродзенскай вобласці  падаем кантактныя адрасы: 8-0296-39-93-37 – Анатоль, 8-0296-54-05-34, 8-0297-80-90-52 Вадзім vvs_bel@yahoo.com a.veras@mail.ru

16/02/06

Расія стварае Камітэт падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі

Сёння ў Маскве абвешчана пра стварэнне “Грамадскага камітэта расійскай інтэлігенцыі ў падтрымку дэмакратычных выбараў у Беларусі”. Ініцыятыва стала вынікам сустрэчы ў Маскве прадстаўнікоў расійскай грамадскасці з лідэрам дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам.

16/02/06

Л.Ярмошына не жадае бачыць на пасяджэнні ЦВК лідэраў дэмакратычных партый

Cтаршыня ЦВК Лідзія Ярмошына палічыла непатрэбным прысутнасць на ўрачыстым паседжанні ЦВК кіраўнікоў палітычных партый, якія падтрымалі лідэра дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.

16/02/06

Лявон Вольскі: Падтрымліваю Адзінага

Зорка беларускай рок-сцэны, лідэр рок-гурту "N.R.M." Лявон Вольскі адказаў на пытанні слухачоў  радыё Свабода. Прапануем найбольш цікавыя вытрымкі, якія датычацца прэзідэнцкай кампаніі.

16/02/06

Праграма Аляксандра Мілінкевіча гарантуе дынамічнае развіццё Беларусі

Палітычнай радай аб’яднаных дэмакратычных сіл зацверджана перадвыбарчая праграма Аляксандра Мілінкевіча.

 

Агульныя палажэнні праграмы ўлучаюць сем прыярытэтаў: сям’я і здароўе; павага да працы і дастойны заробак; справядлівы закон і адказная дзяржава; эканамічная свабода; адкрытая краіна – адкрыты свет; навука і прагрэс; нацыянальнае адраджэнне.

14/02/06

Не дапускаючы ў выбарчыя камісіі прадстаўнікоў дэмсіл, улада фальсіфікуе выбары

Скончылася фармаванне выбарчых камісій. Паводле ЦВК у склад участковых камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь увайшло 74.107 чалавек. Ад апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый улады дапусцілі толькі аднаго (!) чалавека - ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. 

14/02/06

Па ўсёй краіне міліцыя палюе на актывістаў Штаба Аляксандра Мілінкевіча. Мілінкевічцы здавацца не збіраюцца

Сёння ўвечары міліцыянты гвалтам уварваліся ў прыватную кватэру на вуліцы Камсамольскай у Баранавічах, на якой сабралася 7 сябраў ініцыятыўнай групы лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.

14/02/06

Аляксандр Мілінкевіч назваў крымінальны перaслед Сяргея Скрабца палітычна матываваным

- Няма сумневу, што ад самага пачатку гэта была не крымінальная, а палітычна матываваная справа. Сяргея Скрабца асудзілі за тое, што, з’яўляючыся дэпутатам парламента, ён стаў у жорсткую апазіцыю існуючай уладзе, не збаяўся адкрыта і гучна казаць праўду пра становішча ў краіне...