English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
13/02/06

Павал Шарамет: Мілінкевіч сёння - сімвал новай Беларусі

“...Он пока, конечно, не де Голль, не Валенса, он должен доказать свою силу, свою волю. То, что он говорит и как он говорит, мне нравится...”

 

Вядомы беларускі журналіст, супрацоўнік расійскага "Першага канала" Павал Шарамет адказаў на пытанні слухачоў Радыё Свабода. Прапануем вашай увазе найбольш цікавыя меркаванні спадара Шарамета адносна бягучай прэзідэнцкай кампаніі.

 

10/02/06

Кіраўніка Штаба адзінага прэтэндэнта выклікалі у пракуратуру

Сяргея Калякіна, кіраўніка Штаба адзінага прэтэндэнта Аляксандра Мілінкевіча, выклікалі ў панядзелак, 13 лютага, на 9.00 у пракуратуру Рэспублікі Беларусь для дачы тлумачэнняў па факце праведзенай ім прэс-канферэнцыі 28 студзеня.

10/02/06

Аляксандр Мілінкевіч падаў у ЦВК дэкларацыю аб даходах і маёмасці

Сёння прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандр Мілінкевіч падаў у Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў дэкларацыю аб даходах і маёмасці.

10/02/06

Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі адбудзецца 17 лютага ў Палацы Рэспублікі ў 12.00

Паводле інфармацыі Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па  выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, 17 лютага ў Палацы Рэспублікі ў 12.00 адбудзецца ўрачыстая рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты.

 

Прыхільнікі Аляксандра  Мілінкевіча маюць магчымасць у гэты час павітаць лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл і павіншаваць яго з афіцыйнай рэгістрацыяй у якасці кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.

10/02/06

А.Мілінкевіч: Кааліцыя не створана толькі дзеля таго, каб паўдзельнічаць у выбарах, а да поўнай перамогі дэмакратыі

У Маскве прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная расійска-беларускім адносінам і сітуацыі ў Беларусі перад прэзідэнцкімі выбарамі. У канферэнцыі брала ўдзел прадстаўнічая дэлегацыя беларускіх аб’яднаных дэмакратычных сіл.

Цалкам тэкст інтэрв’ю расійскай рэдакцыі Радыё Свабода чытайце тут

http://by.milinkevich.org//about/publications/massmedia/data/ic_108/90637/

09/02/06

Аляксандр Мілінкевіч даў інтэрв’ю журналістам замежных СМІ

Сёння лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі сустрэўся з вядучымі еўрапейскімі СМІ: італьянскіму тэлеканалам “RAI-3”, карэспандэнтам англійскай газеты “The Sunday Times”, карэспандэнтам польскай газеты “Tygodnik Powszechny”, карэспандэнтам аўстрыйскага выдання “Der STANDARD і адказаў на іх пытанні.

09/02/06

Аляксандр Мілінкевіч павіншаваў калектыў газеты “Свободные новости плюс” з 15-годдзем выхаду першага нумара

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч накіраваў віншаванне калектыву грамадска-палітычнай газеты Беларусі “Свободные новости плюсз нагоды 15-годдзя выхаду першага нумара выдання.

08/02/06

Ініцыятыўная група Аляксандра Мілінкевіча лічыць, што Гродзенская вобласць наўмысна абрана палігонам для дыскрэдытацыі адзінага прэтэндэнта і яго каманды

«Гэта спланаваная правакацыя», - так кіраўнік ініцыятыўнай групы адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сіл Аляксандр Бухвостаў ацаніў дзеянні тэрытарыяльных выбарчых камісій рэгіёна, якія ў масавым парадку прызнавалі несапраўднымі подпісы жыхароў вобласці, сабраныя ў падтрымку вылучэння Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

08/02/06

Сяргей Калякін разглядае антыпольскую кампанію як вынік нярвовай рэакцыі ўлады на паспяховы візіт Аляксандра Мілінкевіча ў Варшаву

“Дэманстрацыя гэтага фільма выдае з галавою нярвовую рэакцыю афіцыйнага Мінска на паспяховы візіт Аляксандра Мілінкевіча ў Варшаву, які адбыўся два тыдні таму”, - так пракаментаваў кіраўнік Штаба адзінага прэтэндэнта Сяргей Калякін учарашні паказ па Беларускаму дзяржаўнаму тэлебачанню дакументальнага фільма “Агент 590”.

08/02/06

Палітычная рада спыняе перамовы са штабам А.Казуліна

Палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сіл абвесціла аб спыненні перамоваў са штабам А.Казуліна. Такое рашэнне было прынята сёння падчас пасяджэння Палітычнай рады.