English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
23/01/06

Рада беларускай інтэлігенцыі падтрымала Аляксандра Мілінкевіча

Рада беларускай інтэлігенцыі падтрымала прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Пра гэта 23 студзеня заявіў кіраўнік Рады Уладзімір Колас падчас сустрэчы з адзіным прэтэндэнтам.  

23/01/06

Цяпер працуе і французская версія сайта

Цяпер афіцыйны сайт Аляксандра Мілінкевіча можна чытаць па-французску. Зайдзіце на http://fr.milinkevich.org

21/01/06

“Новая ўлада ў Беларусі будзе з павагай ставіцца да кожнага чалавека, незалежна ад яго нацыянальнасці” – А.Мілінкевіч


“Велізарнае шчасце Беларусі, што мы багатыя на шматлікія нацыянальнасці, разнастайныя культуры”, - заявіў сёння Аляксандр Мілінкевіч на сустрэчы ў Гродна з прадстаўнікамі польскай меншасці. Сярод іншых палякаў, што жывуць на Беларусі, у размове ўзяла ўдзел і Анжаліка Борыс – кіраўнічка Саюза палякаў на Беларусі. Размова адбывалася на польскай мове і доўжылася дзве гадзіны.

21/01/06

Калі нас не зарэгіструюць, мы будзем працягваць кампанію, каб вярнуць у Беларусь свабоду і справядлівасць, - А.Мілінкевіч

На сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычнага актыва ў Гародні Аляксандр Мілінкевіч распавёў сваё бачанне стратэгіі дзеянняў дэмакратычных сіл у выпадку нерэгістрацыі адзінага прэтэндэнта Цэнтравыбаркамам.

21/01/06

Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца з візітам у роднай Гародні

Сёння Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца з візітам у роднай Гародні. Першая палова дня была прысвечана культурнай праграме. Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл наведаў Каложскую царкву, усклаў кветкі да каменя Давыда Гарадзенскага, памятнага знака “Пагоня на Грунвальдзе” і да помніка Янкі Купалы каля галоўнага корпуса Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта. 

21/01/06

Сабрана 178.925 подпісаў

На 00.00 гадзінаў 20 студзеня ў падтрымку вылучэння Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у прэзідэнты Беларусі сабрана 178.925 подпісаў. Зыходзячы з агульнай дынамікі збору подпісаў, сёння будзе перадолены рубеж у 185 тысяч подпісаў.

20/01/06

Рэйтынг Аляксандра Мілінкевіча працягвае расці

Балтыйская служба Гэлапа надрукавала дадзеныя апытання жыхароў Беларусі, якія сведчаць пра рост пазнавальнасці і рэйтынгу папулярнасці адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.

20/01/06

У пачатку сакавіка ў Мінску пройдзе масавая сустрэча А.Мілінкевіча з выбаршчыкамі

У Мінску прайшло паседжанне Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Сябры Палітычнай рады разгледзелі шэраг пытанняў, сярод якіх прыняццё праграмы і платформы Аб’яднаных дэмакратычных сіл, вылучэнне актывістаў партый і грамадзкіх арганізацый у выбарчыя камісіі, а таксама дэталі тактыкі і стратэгіі правядзення выбарчай кампаніі.

19/01/06

Кіраўніка раённага Штаба падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча абвінавачваюць у датэрміновай агітацыі

Пракуратура падала позву ў суд на кіраўніка Ашмянскага Штаба падтрымкі Аляксандра Мілінкевіча. Учора і сёння Пятра Явідовіча выклікалі ў раённую пракуратуру і папярэдзілі, што на яго заведзена справа па артыкуле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пракуратура закідае яму датэрміновую агітацыю, а таксама абвінавачвае яго ў закліку грамадзян да ўдзелу ў несанкцыянаваным сходзе.  

19/01/06

Мароз не перашкаджае Аляксандру Мілінкевічу сустракацца з людзьмі

Нягледзячы на мароз -25°С  Аляксандр Мілінкевіч разам з сябрамі сваёй каманды сёння паехаў на запланаваныя сустрэчы ў Смаргоні і Ашмянах. У Смаргоні адзіны прэтэндэнт наведаў два пункты па зборы подпісаў у сваю падтрымку – у цэнтры горада побач з гандлёвым цэнтрам, а таксама ў мікрараёне “Карані”. Падчас сустрэчы ля гандлёвага цэнтра адбылася цікавая дыскусія. Мілінкевічу прапанавалі не лаяць існуючую ўладу, а праводзіць толькі пазітыўную кампанію: