|
Галоўная
|
Хроніка затрыманняў Мілінкевіча
Хроніка затрыманняў лідэра аб’яднаных дэмсіл Аляксандра Мілінкевіча за перыяд палітычнай кампаніі “мясцовыя выбары” (лістапад 2006-студзень 2007).
|
|
У Добрушы знік кандыдат, за якога едзе агітаваць МІЛІНКЕВІЧ
Уладзімір Кацора, кіраўнік Гомельскаго абласнога штаба Аляксандра Мілінкевіча, паведаміў, што ад раніцы не можа знайсці мясцовага кандытата ў дэпутаты Марка Саннікава. Кацора не выключае, што Саннікаў быў затрыманы і знаходзіцца ў міліцыі.
|
|
МІЛІНКЕВІЧ ізноў затрыманы міліцыяй
Міліцыя ізноў затрымала лідэра аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Гэтым разам на выездзе з Рэчыцы.Цяпер яго абвінавачваюць нібыта ў здзяйсненні дарожна-транспартнага здарэння, хаця Мілінкевіч не едзе нават за рулём.Міліцыянты спрабуюць даставіць палітыка ў райаддзел, аднак ён адмаўляецца, бо лічыць чарговае затрыманне незаконным. Па звестках людзей, якія суправаджаюць Аляксандра Мілінкевіча ў паездцы па Гомельшчыне, супрацоўнікі рэчыцкай міліцыі выклікалі АМАП. Мілінкевіч піша скаргу на імя раённага пракурора.
|
|
МІЛІНКЕВІЧ на волі
Скончылася чарговае шоў беларускай міліцыі. У 12.53 Аляксандр Мілінкевіч і Аляксей Кавалец выйшлі на волю. Натуральна, што слядоў алкаголю ў крыві палітыкаў знойдзена не было.
|
|
Дзеянні міліцыі - акцыя, скіраваная на зрыў сустрэч з выбарцамі
Аляксандр Мілінкевіч лічыць дзеянні светлагорскай міліцыі "спланаванай акцыяй, з мэтай сарваць публічныя сустрэчы з выбарцамі Гомельшчыны". Затрыманыя знаходзяцца цяпер у адным з шпіталяў Светлагорску, дзе здаюць аналізы на наяўнасць алкаголю ў крыві.
|
|
МІЛІНКЕВІЧ затрыманы ў Светлагорску!
Лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на пад'ездзе да Светлагорску. Міліцыянты абвінавачваюць палітыка ў тым, што ён нібыта знаходзіцца ў нецвярозым стане. Разам з Аляксандрам Мілінкевічам затрыманы таксама Аляксей Кавалец, кіраўнік мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ.
|
|
Аляксандр Мілінкевіч распачаў завяршальны этап палітычнай кампаніі “мясцовыя выбары”
Да 14 студзеня, дня выбараў, Аляксандр Мілінкевіч будзе весці агітацыйную кампанію за дэмакратычных кандыдатаў ва ўсіх абласцях краіны. Сустрэчы з выбарцамі рыхтуюцца ў Мазыры, Калінкавічах, Гродна, Мастах, Барані, Полацку і Наваполацку, Брэсце, шэрагу населеных пунктаў Магілеўскай, Мінскай і Брэсцкай абласцях. Плануецца, што колькасць населеных пунктаў, дзе лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл узяў непасрэдны ўдзел у кампаніях дэмакратычных кандыдатаў сягне 43 гарадоў і мястэчак.
|
Старонкi:
92, 91, 90, 89, 88, 87, 86, 85, 84, 83, 82, 81, 80, 79, 78, 77, 76, 75, 74
|