|
Галоўная
|
КГБ атакуе сябраў дэлегацыі Аляксандра МІЛІНКЕВІЧА
Сёння падчас допыту супрацоўнікі ўпраўлення КГБ па Гарадзенскай вобласці адабралі пашпарт у Анжалікі Борыс, кіраўнічкі Саюза палякаў у Беларусі. Анжаліка Борыс уваходзіць у склад дэлегацыі, якая 11 снежня, разам з Аляксандрам Мілінкевічам, вылеціць у Страсбур, дзе лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл мае атрымаць узнагароду Еўрапейскага парламента імя Андрэя Сахарава. Аляксандр Мілінкевіч перакананы, што гісторыя з пашпартам Анжалікі Борыс не ёсць выпадковай, і звязана менавіта з візітам у Страсбург.
|
|
Аляксандр Мілінкевіч вылучыў Аляксандра Казуліна на атрыманне прэстыжнай прэміі ў галіне правоў чалавека
Сёння лідэр аб'яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч ініцыяваў вылучэнне Аляксандра Казуліна на прэстыжную прэмію Марціна Эналса, першага Генеральнага сакратара Amnesty International. Прэмія Марціна Эналса з’яўляецца адной з галоўных узнагародаў руху за правы чалавека. Яе лаўрэатамі становяцца людзі, якія з'яўляюцца "сімваламі барацьбы за правы чалавека ў краінах, дзе абарона правоў чалавека і дэмакратыі прадстаўляе сабой небяспечны від дзейнасці".
|
|
Белаазёрская міліцыя цікавілася планамі МІЛІНКЕВІЧА
Міліцыя адпусціла лідэра аб’яднаных сіл Аляксандра Мілінкевіча і яго памочніка Аляксея Кавальца. З іх былі ўзятыя тлумачэнні па факту затрымання. Аднак, паводле словаў Аляксандра Мілінкевіча, міліцыянтаў збольшага цікавіў не “распаўсюд наркотыкаў і алкаголю”, а што палітык рабіў у Белаазёрску, па якіх пал’ездах і ў якія кватэры ён заходзіў, куды накіроўваецца далей.
Магчыма такім чынам беларускія спецслужбы праз супрацоўнікаў міліцыі спрабуюць атрымаць больш інфармацыі пра дзейнасць лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл і яго каманды.
|
|
МІЛІНКЕВІЧА падазраюць у распаўсюдзе наркотыкаў і спіртнога
Лідэр абя’днаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч затрыманы ў Белаазёрску за распаўсюд наркотыкаў і алкаголю. Зараз палітык знаходзіцца ў Гарадскім аддзеле ўнутраных спраў Белаазёрска, дзе на яго складаецца пратакол і праводзіцца асабісты дагляд ягоных рэчаў і аўтамабіля. Разам з ім затрыманы яго памочнік Аляксей Кавалец.
|
|
МІЛІНКЕВІЧ вядзе кампанію на Берасцейшчыне
Зборам подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў ад дэмакратычнага руху на Берасцейшчыне лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч заканчвае першы этап палітычнай кампаніі "мясцовыя выбары". 3-4 снежня ён наведае Бярозу, Белаазёрск, Пінск, Высокае і Брэст.
|
|
У Лідзе МІЛІНКЕВІЧУ чырвона-зялёнай фарбай размалявалі аўтамабіль
Сапраўдную істэрыю ў горадзе ўчыніла сёння падчас візіту Аляксандра Мілінкевіча ў Ліду мясцовая ўлада. Дайшло нават да таго, што “невядомымі” была грунтоўна размаляваная машына, якой прыехаў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл. У аўтарстве сумнявацца не даводзіцца, бо аўтографы былі зробленыя чырвона-зялёнай фарбай.
|
|
Сёння МІЛІНКЕВІЧ у Лідзе і Слоніме
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч працягвае свой візіт на Гродзеншчыну ў рамках палітычнай кампаніі "мясцовыя выбары". Сёння ён збірае подпісы за вылучэнне дэмакратычных прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў Ліды і Слоніма.
|
Старонкi:
87, 86, 85, 84, 83, 82, 81, 80, 79, 78, 77, 76, 75, 74, 73, 72, 71, 70, 69
|