English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
27/10/06

Мікалай Лазавік не задаволены рашэннем Еўрапарламента

- Еўрадэбілізм. Таксама як і мне незаслужана забаранілі выезд за мяжу, яму незаслужана ўручылі гэтую прэмію. Без усялякіх аргументаў і доказаў, без уліку якіх-небудзь заслуг ці злачынстваў. 

27/10/06

БАЖ: Прэмія імя Сахарава для Беларусі – знак падтрымкі ўсіх, хто звязвае сваю будучыню з дэмакратыяй у нашай краіне

Аб’яднаная Еўропа прадэманстравала, што ёй неабыякавыя намаганні лепшых сыноў і дачок беларускага народа “людзьмі звацца”. Гэтую прэмію мы разглядаем як выразны знак еўрапейскай падтрымкі ўсіх тых, хто звязвае сваю будучыню з дэмакратычнымі пераменамі ў нашай краіне.

27/10/06

Івонка Сурвілла: Уся Еўропа выказала падтрымку нашаму змаганню за вольную Беларусь

"Беларусы свету “з вялікай радасцю” атрымалі вестку пра прызнанне лідэру аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу прэміі Еўрапарламента імя А.Сахарава “За свабоду думкі”.

26/10/06

Кіраўнік ЛДПБ С.Гайдукевіч віншуе лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з прэміяй Сахарава

 - Віншую спадара Мілінкевіча, атрымаў прэмію, вельмі вядомую. Я магу толькі выказаць сваё віншаваньне. Нармальна ўсё, таму што ён грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Чаму я буду супраць?

26/10/06

Мы робім важную справу

Вядомы беларускі паэт Сяргей Законьнікаў вітае ганараваньне Аляксандра Мілінкевіча:
- Падтрымліваючы Мілінкевіча, падтрымліваючы тую палітыку, якую праводзяць дэмакратычныя сілы, што згуртаваліся вакол яго, мы робім важную справу. І тое, што Мілінкевіч надае вялікую ўвагу нашай культуры, духоўнасьці, тое, што многія нашы людзі, адчуваючы ягоную павагу да беларускага слова, да літаратуры, да мастацтва. Да ўсяго, што вельмі важна ў нашым агульным людзкім жыцьці, цягнуцца да яго, ідзе на вялікую карысьць нашай агульнай справе - дэмакратызацыі беларускага грамадзтва, - сказаў Сяргей Законьнікаў у інтэрв'ю радыё Свабода.

26/10/06

Аляксандар Мілінкевіч спадзяецца, што ўганараванне яго сахараўскай прэміяй ускалыхне дэмакратычныя сілы Беларусі

- Я думаю, што ва ўсіх нас павінен падняцца дух. Апошнім часам Беларусь пачалі пакрыху забываць, бо цэнтар увагі на Блізкім Усходзе. Усё ж вайна ёсьць вайна. А ўзнагарода прадэманстравала, што Беларусь застаецца ў цэнтры ўвагі Эўропы, што нас чакаюць у Эўропе, гэта для нас велізарны аванс. Амаль паўмільярда эўрапейцаў сказалі — мы з вамі!

26/10/06

А.Мілінкевіч у інтэрвью радыё Свабода:Не ўспрымаю гэтую прэмію, як сваю асабістую

 - Гэта прэмія -- узнагарода для тысячаў і тысячаў людзей, якія прадэманстравалі, асабліва вясною, і мужнасьць, і жаданьне змагацца за сваю годнасьць, за Беларусь. І гэта самая высокая ацэнка дэмакратычных сілаў Беларусі, што змагаліся на працягу апошніх гадоў. І сёньня змагаюцца. Таму я лічу, што я не павінен браць гэтую прэмію сабе. І не зьбіраюся гэта рабіць. Прэмія пойдзе на падтрымку рэпрэсаваных людзей, якія пацярпелі падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, - сказаў лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю радыё Свабода.

26/10/06

Прэмія Еўрапарламента за 2006 год у Беларусі!!!

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч названы лаурэатам прэміі імя А. Сахарава “За свабоду думкі” за 2006 год. Рашэнне было прынята некалькі хвілінаў таму, галасаваннем на пленарным паседжанні Еўрапарламента. Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што адмаўляецца ад грашовай часткі ўзнагароды (50 000 еўра) і прызначае яе на дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі і іх сем’ям.

26/10/06

Свабоду палітвязням!

Сёння Камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" распаўсюдзіў Зварот, у якім выказвае пратэст супраць узмацнення рэпрэсій рэжыма ў дачыненні да моладзі.

Шаноўная грамада, нагадваем Вам, што 30 кастрычніка ў 11.00 у судзе Кастрычніцкага раёна (вул.Сямашкi,33), будзе разглядацца справа Змітра Дашкевіча.

24/10/06

Мясцовыя выбары стануць кампаніяй адзінства беларускіх дэмсілаў

Прыхільнікі стварэння руху "За свабоду" у Мінску перакананыя, што мясцовыя выбары ў сталіцы стануць масавай кампаніяй падтрымкі лідэра аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча і адзінства ўсёй беларускай апазіцыі.