English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
15/05/06

Актывісты руху "За свабоду" правялі талаку на маскоўскіх могілках

Каля 40 чалавек прынялі ўдзел у талацэ. Былі прыбраныя магілы Стэфаніі Станюты, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіч, Міхася Ткачова. Удзельнікі талакі прапалолі клюмбы , абнавілі кветкі, падмялі і пачысьцілі пляцоўку каля магілаў. Напрыканцы ўсе разам прасьпявалі гімн "Магутны Божа"

14/05/06

Моладзь сёння запусціла ў неба бел-чырвона-белыя сцягі

Група моладзі пад сінхронны спокліч "Жыве Беларусь" у парку Горкага выпусціла ў неба паветраныя балёнікі з прывязанымі да іх сцяжкамі і стужкамі. Затрыманняў не было.

14/05/06

Актывісты руху "За свабоду" ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг над будынкам "БЕЛЭКСПА" (+ фота)

Сябры дружыны Партыі БНФ у межах руху "За свабоду" 14 траўня у 20:00 усталявалі на даху выставачнага камплексу "БЕЛЭКСПА" бел-чырвона-белы сцяг памерам 1х 2 метры. Больш за 2 гадзіны правісела палотнішча: у 22:00 сцяг быў зняты супрацоўнікамі аховы. За час, пакуль вісела палотнішча, яго пабачылі тысячы чалавек.

14/05/06

Сцяг над мінскай кальцавой (+ фота)

Актывісты руху “За Свабоду” ў Заводскім раене Мінска нагадалі жыхарам сталіцы пра беларускія нацыянальныя сімвалы. Спачатку моладзь выпусціла ў паветра белыя і чырвоныя балёнікі, а потым вывесіла бел-чырвона-белыя сцягі на масце, што пралягае над мінскай кальцавой дарогай. Сцягі маглі бачыць тысячы машын, якія праязджаюць там.

14/05/06

Бел-чырвона-белы дзень (+ шмат фота)

З 12 гадзінаў дня ўздоўж праспекту пачалі з'яўляцца бел-чырвона-белыя стужкі, 13:00 у парку Горкага маці і бацькі з дзецьмі ў бел-чырвона-белых значках і сцяжках гулялі, каталіся на катэры. У 14:00 Каля 20 аўтобусаў аўтобуса №100 перацярпелі "налёт" моладзі, якая развешвала стужкі. Акрамя гэтага, з 12:00 да 18:00 па горадзе адбыліся гулянні. Уздоўж праспекту на транспарце, на парэнчах, антэнах машынаў, на вокнах з'явіліся невялікія бел-чырвона-белыя стужачкі. Моладзь гуляла са значкамі "За свабоду", з выявай "Пагоні". Прадстаўнікі інтэрнэт-суполкі "by_mob" у 18:00 запусцілі ў неба бел-чырвона-белыя сцягі.

13/05/06

Праграма мерапрыемстваў 14 траўня

14 траўня - гадавіна рэферэндуму па адмене нацыянальнай сімволікі Беларусі - бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня".Атрымалася так, што нацыянальныя сімвалы аказаліся пад забаронай. Беларусы памятаюць сваю гісторыю і не збіраюцца адмаўляцца ад шматвекавых знакаў дзеля імгненных капрызаў дзяржаўнай машыны - савецкай ці лукашэнкаўскай. Дзеля гэтага 14 траўня мы пакажам грамадскасці, што не забыліся.


12/05/06

Аляксандр Мілінкевіч: "Флэшмоб на сёння - адзін з нямногіх спосабаў мірнага пратэсту"

Аляксандр Мілінкевіч: "Сёння мы апынуліся ў сітуацыі, калі застаецца ўсё менш і менш спосабаў мірна змагацца з рэжымам. На кожную акцыю ўлады рэагуюць арыштамі, запалохваннямі. Творчыя акцыі, якія зараз актыўна праводзіць моладзь, ставяць улады ў тупік і змушаюць да абсурдных дзеянняў, як, напрыклад, затрыманні за тое, што некалькі чалавек адначасова і ў адным месцы чытаюць газеты. Рэжым Лукашэнкі адчувае небяспеку флэшмобаў, таму ўсё больш жорстка рэагуе на такія акцыі.

12/05/06

Суд апраўдаў Шушкевіча

Суд апраўдаў былога старшыню Вярхоўнага савету Беларусі і лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Станіслава Шушкевіча, адзначыўшы, што ў ягоных дзеяннях адсутнічаў склад парушэння. Станіслаў Шушкевіч сёння быў выкліканы ў Першамайскую раённую ўправу Менску, дзе на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыяваным першамайскім шэсці ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор.

12/05/06

Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з актывам Мінска і Мінскай вобласці

Адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з актывістамі дэмакратычнага руху Мінска і Мінскай вобласці. Гэтай сустрэчай Аляскандр Мілінкевіч распачаў кампанію рэгіянальных паездак і сустрэч. Удзел у сустрэчы лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка і лідэр Партыі камуністаў Бларускай Сяргей Калякін. Палітыкі адказалі на пытанні, выклалі прыкладны план бліжэйшых дзеянняў і свае думкі наконт сённяшняй палітычнай сітуацыі. Паміж удзельнікамі канферэнцыі адбылася дыскусія.

12/05/06

14 траўня у межах “Руху за Свабоду” адбудзецца шэраг мірных акцыў

14 траўня гадавіна сумнавядомага рэферэдуму за адмену нацыянальнай сімволікі. Актывісты руху “За свабоду” запланавалі наступныя акцыі з гэтай нагоды: 13:00 – акцыя “Дзень сустрэчаў”. Цэнтральны дзіцячы гаёк (Парк імя М. Горкага). Моладзь, сем’і, бацькі маці з дзецьмі прагульваюцца па парку, на сябе чапляюць значкі “За свабоду”, сцяжкі, бел-чырвона-белыя стужкі, балёнікі. 14:00 – у неба ў цэнтры Менску ўздымаюцца бел-чырвона-белыя сцягі . (ладзіць Моладзь БНФ) 14:00-16:00 – масавыя моладзевыя гулянні ўздоўж праспекту Скарыны ад пл. Якуба Коласа да Цырку з выкарыстаннем бел-чырвона-белай атрыбутыкі. Пры гэтым заклікаем упрыгожваць праспект бел-чырвона-белымі стужкамі – аўтобусы, трамваі, аўтамабілі, дрэвы, слупы, вокны, дзверы крамаў, помнікі і інш. (некаторыю атрыбутыку можна знайсці ў Сядзібе БНФ – вул. Варвашэні, 8)