English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
17/08/08

Мілінкевіч сустрэўся з выбарцамі чатырох акругаў Мінска

Лідэр Руху “За Свабоду” удзельнічаў у пікетах па збору подпісаў за дэмакратычных вылучэнцаў у кандыдаты Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Макаева, Юрася Карэтнікава, Алеся Міхалевіча і Віктара Янчурэвіча.

17/08/08

Выбух пад выбары

Вылучэнца ва ўчастковую камісію, мастоўскага актывіста Руху “За Свабоду” Алега Пронскага, які два апошніх месяцы быў за мяжой,  выклікаюць ў КДБ. З хлопцам хочуць паразмаўляць пра мінскі выбух.

16/08/08

Міліцыянты наведаліся да Меляшкевіча

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку наведаліся сёння да актывіста Руху “За Свабоду” Юрася Меляшкевіча. Яны забралі яго ў аддзяленне Маскоўскага РАУС, дзе апыталі наконт выбуху 3 ліпеня і ўзялі адбіткі пальцаў і аналіз сліны.

15/08/08

Мілінкевіч збіраў подпісы ў Гродне

У Гродне адбыўся аб’яднаны пікет па зборы подпісаў двух кандыдатаў ад дэмакратычных сіл. Удзел у пікеце прыняў Аляксандр Мілінкевіч, сябра ініцыятыўных груп абодвух кандыдатаў.

15/08/08

Аўтобус затрымалі на мяжы

На мяжы з Літвой затрыманы рэйсавы аўтобус, на якім моладзь, у тым ліку і актывісты Руху “За Свабоду”, ехалі на фестываль Be2gether.

14/08/08

Вярхоўны суд прапануе шпіёнскія метады капіравання дакументаў

Адзін з заяўнікаў скаргі па адмове ў рэгістрацыі ПАГА “Рух “За Свабоду” Аляксей Кавалец наведаў сёння Вярхоўны суд з мэтай узяць копію пратаколу судовага разгляду скаргі.

14/08/08

Ціск на сябра акруговай камісіі

Сябру акруговай выбарчай камісіі, актывісту Руху “За Свабоду” Юрасю Меляшкевічу патэлефанавалі сёння з Маскоўскага РАУС Мінска з просьбай прыйсці ў аддзяленне крымінальнага вышуку.

14/08/08

На Гродзеншчыне за Мілінкевічам сочаць (абноўлена, дадаліся фота)

Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч як сябра ініцыятыўных груп кандыдатаў на выбары ад АДС наведаў сёння Слонім і Масты.

13/08/08

Мілінкевіч у Брэсце

Аляксандр Мілінкевіч наведаў Брэст, дзе па Брэсцкай цэнтральнай выбарчай акрузе №2 балатуецца старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі.

13/08/08

Праціўнікі свабодных выбараў пратэстуюць яйкамі

Падчас сустрэчы з моладзевымі актывістамі ў Брэсце ў Аляксандра Мілінкевіча кінулі яйкам.