|
Галоўная
|
Светлагорск: страціў працу удзельнік намётавага гарадка
У Светлагорску (Гомельская вобласць) звольнены з працы яшчэ адзін грамадскі актывіст. За апошні месяц гэта ужо другі выпадак у горадзе, калі чалавек страчвае працу ў сувязі з удзелам у якіх-небудзь акцыях у перыяд выбараў.
|
|
Чарнобыль на карцінах беларускіх мастакоў
24 красавіка у 17:30 на Сядзібе БНФ адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай 20-ай гадавіне чарнобыльскай трагедыі. Творы самых розных мастакоў пакажуць Беларусь пасля Чарнобыля, праз мастацкі вобраз перададуць боль і страх трагедыі. Запрашаем!
|
|
Акцыя ў падтрымку дзяцей хворых анкалагічнымі захворваннямі.
...Збор сродкаў у падтрымку анкахворых дзяцей. Нават простая паштоўка з цёплымі словамі пакажа, што Вы неабыякавыя да лёсаў гэтых дзяцей. Вы можаце падарыць ім цацкі,фільмы і мультфільмы; кнігі, арыгамі і іншае. Магчыма, самі матэрыялы: пацеркі, пластылін, фламастэры, каляровыя алоўкі, пэндзлі, фарбы або нават цэлыя наборы для вязання, пляцення, гафт, малявання і т.д.
|
|
Аляксандр Мілінкевіч прыедзе ў Гомель
25 красавіка Аляксандр Мілінкевіч прыедзе ў Гомель для ўдзелу ў канферэнцыі па чарнобыльскай тэматыцы. Пра гэта паведаміў кіраўнік штаба аб'яднаных дэмакратычных сілаў Віктар Карніенка.
|
|
Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з нарвежскімі міністрамі
Лідэр аб'яднанай беларускай апазіцыі Аляксандар Мілінкевіч, які другі дзень знаходзіцца ў Осла, абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі з нарвежскімі міністрамі. Ён сустрэўся з міністрам замежных спраў Ёнасам Гахрам Сторам і міністрам у справах краінаў, якія развіваюцца, Юнасам Карсторэ.
|
|
Звольнены за палітычную дзейнасць эканаміст Беларусбанка судзіцца з працадаўцам
У сераду 26 красавіка ў 9-30 у судзе Савецкага раёна пачнецца суд па іску Ўладзіміра Грыдзіна супраць філіяла 520 ААБ Беларусбанк аб незаконным звальненьні з працы. Уладзімір Грыдзін працаваў вядучым спецыялістам у банку. Ён быў затрыманы 8 сакавіка у машыне, якая везла апаратуру пасля сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам (Уладзімір дапамагаў паднесці апаратуру да машыны і вырашыў пад’ехаць на ёй).
|
|
Ветэраны вайны і працы падтрымліваюць ідэю стварэння руха
Актывісты гарадзенскага гарадскога грамадскага аб’яднання вэтэранаў вайны і працы, якое ўзначальвае Мікалай Мельнікаў, звярнуліся да вэтэранаў вобласці са зваротам, у якім заклікаюць падтрымаць ініцыятыву аб стварэнні шырокага грамадзянскага руху за свабоду, праўду і справядлівасць.
|
|
Спынім палітычны Чарнобыль
Мінулае дзесяцігоддзе паказала, наколькі просты і незаўважны шлях ад свабоды да рабства. Прадэманстравала, як можна зрабіць з разумнага здаровага чалавека паслухмяную волі бязлітаснага тырана істоту. Прывадныя рамяні гэтага механізму агульнавядомыя: у народа трэба адабраць гістарычную памяць, пазбавіць высокіх памкенняў, прывучыць цешыцца малому і нават не мроіць пра нешта большае. Гэтай задачы пакуль яшчэ дае рады адпрацаваная дзяржаўная прапагандысцкая машына, уся моц якой скіравана на стварэнне ідэалагічнага міфу пра тое, што беларусы – самыя шчаслівыя людзі ў свеце... Прапаноўваем Вашай увазе тэкст лідэра дэмакратычнай Беларусі Аляксандра Мілінкевіча "Спынім палітычны Чарнобыль", прымеркаваны да 20-годдзя трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.
|
|
"Дакраніся да свабоды"
Пачалі распаўсюджвацца SMS-паведамленні з інфармацыяй: флэш-моб "Дакраніся да свабоды" мае адбыцца ў нядзелю 23 красавіка. Увечары а 18-ай гадзіне ўсе, хто вырашыць у ім паўдзельнічаць, мусяць сабрацца на плошчы К. Каліноўскага, на тым месцы дзе нядаўна знаходзіўся "намётавы гарадок" і на хвіліну дакрануцца далонямі да зямлі. Такім чынам удзельнікі акцыі выказваюць сваю салідарнасць з тымі юнакамі і дзяўчатамі, якія выступілі супраць таталітарнага рэжыму, паказалі сваю неабыякавасць да будучыні сваёй краіны і яе свабоды.
|
Старонкi:
56, 55, 54, 53, 52, 51, 50, 49, 48, 47, 46, 45, 44, 43, 42, 41, 40, 39, 38
|