English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная
16/04/06

Лукашэнка забароніць уезд у Беларусь нават без "чорных спісаў"

Учора Аляксандр Лукашэнка пасля доугага перапынку выправіўся ў рабочую паездку на Гарадзеншчыну. Ён зняпраўдзіў чуткі пра кепскі стан свайго здароуя і заявіў, што кантралюе сітуацыю ў краіне.

16/04/06

Моладзь хочуць схаваць за краты

Супраць актывіста вулічных апазіцыйных акцый Міхася Панкова супрацоўнікі міліцыі распачалі крымінальную справу. 13 красавіка паплечнікі 23-гадовага Міхася Панкова даведаліся, што яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску. Ад 11 красавіка ён знаходзіцца ў ізалятары часовага утрымання па падозранню ва ухіленні ад вайсковых абавязкаў. Сябры Міхася лічаць, што хлопца затрымалі менавіта з прычыны ягонага актыўнага удзелу ў вулічных акцыях апазіцыі.

16/04/06

Аляксандр Мілінкевіч: "Я шчыра веру, што 16 красавіка мы будзем салідарныя з тымі, хто сёння застаецца ў турмах"

"Пасля 19 сакавіка салідарнасць мае для нас вялізнае значэнне. Усё, хто стаяў на пляцы, абараняў намётавае мястэчка, адчувалі салідарнасць, плячом да пляча. І сённяшняе вызваленне Міхася Марыніча – гэта вынік нашай салідарнасці. Улада не ўпэўненая ў сабе, і гэтая няўпэўненасць узмацняецца. Я шчыра веру, што 16 красавіка ў Дні салідарнасці прымуць удзел яшчэ больш людзей, што мы будзем салідарныя з тымі, хто сёння застаецца ў турмах"

15/04/06

Дзесяць перасьледаваных беларускіх студэнтаў давучацца ў Эстоніі

Эстонія дае магчымасьць атрымаць вышэйшую адукацыю студэнтам зь Беларусі, якія пацярпелі ад палітычнага перасьледу. Урад гэтай краіны прыняў рашэньне аплаціць навучаньне і пражываньне у Эстоніі дзесяці студэнтам, якіх па палітычных прычынах выключылі з вышэйшых навучальных установаў у Беларусі. На навучаньне кожнага студэнта ўрад Эстоніі вылучае прыкладна 164 тысячаў кронаў (прыкладна 10 тысячаў даляраў).

14/04/06

"Малады фронт" дзякуе Камітэту дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў!

Мы выказваем шчырую падзяку за тую вельмі неабходную працу, якую вы робіце у адносінах да людзей, што за свае палітычныя погляды былі адлічаныя з навучальных установаў, асуджаны да прыніжальных сутак арышту ў спэцпрыемніку ці прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці.

14/04/06

Віктар Івашкевіч: "За 20 год пасля выбуху Чарнобылю нічога не змянілася"

Упершыню Чарнобыльскі шлях быў праведзены ў кастрычніку 1989 году. А 26 красавіка наступнага году на Плошчы Незалежнасьці (тады Плошча Леніна) сабраліся людзі, каб ушанаваць памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы. Пасьля Гадзіны Смутку – такую назву атрымала тое мерапрыемства – на плошчы пасьля гадзіннага стаяньня людзей засталося 5000 сьвечак. У кастрычніку адбыўся ўжо сапраўдны Чарнобыльскі шлях па маршруце гадзіньнікавы завод – Плошча Леніна.

14/04/06

Студэнты, адлічаныя з педуніверсітэту, адзначылі Дзень касманаўтыкі

Учора ў бібліятэцы Чырвонага касьцёлу адбылася незвычайная імпрэза, прысьвечаная Дню касманаўтыкі. Яе арганізатары і вядоўцы, Люда Асіпенка, Дзяніс Дзюба, Алесь Карцель і Рыгор Шкурынаў, яшчэ некалькі тыдняў таму назад былі студэнтамі пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Усе чацьвёра былі выключаныя з ВНУ за ўдзел у палітычных акцыях. Дзяніс Дзюба даведаўся, што ня вучыцца больш ва ўнівэрсытэце адразу пасьля таго, як выйшаў з Акрэсьціна, Люда, Алесь і Рыгор пазбавіліся права атрымоўваць адукацыю ў “пэдзе” яшчэ да выбараў.

14/04/06

Ці будуць адлічаць з гістфаку БДУ

Актывісты кампаніі Мілінкевіча і студэнты гістарычнага факультэту БДУ Яўген Неткачэў і Сьцяпан Сьвідзерскі ўчора былі папярэджаныя пра магчымасць іх адлічэння з універсітэту за ўдзел у палітычных акцыях. Хлопцы, вярнуўшыся пасьля 15 сутак на зьяволеньня, вярнуліся на заняткі і не прапускалі іх. Зараз ім трэба пісаць тлумачальныя запіскі на імя рэктара БДУ і тлумачыць, чаму яны ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.

14/04/06

Выстава «Хронікі абуджэння» адбудзецца з 16 па 23 красавіка ў Вільні

Дакументальныя здымкі акцый пратэсту ў Мінску 19-25 сакавіка, зроблены не акрэдытаванымі фотажурналістамі. Фотамастакі і фатографы-аматары, рызыкуючы фотатэхнікай, паказалі праўду падзеяў, у якіх самі прымалі актыўны удзел.

11/04/06

Аляксандр Мілінкевіч перакананы, што Чарнобыльскі шлях-2006 у Мінску стане дэманстрацыяй годнасці беларускіх грамадзянаў

Чарнобыльскі шлях-2006 у Мінску пройдзе пад лозунгам выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча - “Свабода. Праўда. Справядлівасьць”. Заяўку на правядзенне Чарнобыльскага шляху падаў у Мінскі гарвыканкам намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч У заяўцы гаворыцца пра тое, што акцыя пачнецца на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка а 18-й гадзіне, далей шэсце пройдзе па праспекце Незалежнасці (Скарыны) да Акадэміі навук, дзе мяркуецца правядзенне мітынга.