У нядзелю і ў панядзелак (паўтор) у праграме “У цэнтры ўвагі” першага нацыянальнага тэлеканала Белтэлерадыёкампаніі былі агучаныя лічбы падтрымкі беларускім народам кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі на выбарах 19 сакавіка.
Сёння 27 лютага а 8.30 у эфіры рэспубліканскага радыё прагучаў радыёзварот адзінага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.
Прапаноўваем вам увесь тэкст радыёвыступлення Аляксандра Мілінкевіча.
Сустрэчай з выбарцамі Полацка і Наваполацка сёння ўвечары завяршыўся чарговы этап паездак кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча па Віцебскай вобласці.
Такую заяву зрабіў сёння, выступаючы перад выбарцамі ў ДК Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны адзіны кандыдат ад дэмакратычных сіл на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч 25 лютага павіншаваў з днём нараджэння актывіста моладзевага руху краіны Зміцяра Каспяровіча. Гэты дзень Зміцер сустрэў у камеры № 146 следчага ізалятара па вул. Валадарскага ў Мінску.
22 сакавіка з 30-хвілінным тэлезваротам да выбаршчыкаў на Першым нацыянальным тэлеканале выступіў адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч. Прапануем Вам спампаваць файл выступлення. avi, 115 мб
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч завяршыў сваю паездку ў Воршу сустрэчай з мясцовымі жыхарамі ў Доме культуры завода швейных машын. На сустрэчы прысутнічала каля 400 чалавек.
Сёння працягнулася паездка адзінага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча па Віцебскай вобласці. Аляксандр Мілінкевіч наведаў Воршу, дзе на цэнтральнай плошчы прайшла яго сустрэча з выбарцамі. У гутарцы з кандыдатам у прэзідэнты удзельнічала каля 200 чалавек.