Лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч выказаў салідарнасць з актывістамі неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі, а таксама абурэнне дзеяннямі ўлад, якія "шкодзяць нацыянальным інтарэсам нашай краіны і выбранню ёй еўрапейскага шляху развіцця".
Дзевяць асобаў вылучаныя Рухам “За Свабоду” ў якасці сябраў тэрытарыяльных раённых выбарчых камісіяў – па аднаму прадстаўніку ў кожную камісію па Мінску. Заявы за подпісам грамадзян былі пераданыя ў гарвыканкам ды гарсавет.
Сёння жыхары дома №28 па вул. Савецкіх Пагранічнікаў, што ўяўляе сабой культурна-гістарычную каштоўнасць, склалі зварот да Паўла Латушкі. Са снежня ідзе барацьба супраць зносу будынка.
На чарговым паседжанні Рады БНБ сярод іншых пытанняў былі разгледжаны прапановы па складу беларускага прадстаўніцтва ў Парламенцкай асамблеі "Усходняга партнёрства".