У Францыі Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ казаў пра неабходнасць гарантый незалежнасці Беларусі
1-2 верасня лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч знаходзіўся з афіцыйным візітам у Францыі. Беларускі лідэр правёў шэраг перамоваў з прадстаўнікамі французскага ўрада, між іншых, міністрам унутраных справаў гэтай краіны Ніколя Сарказі, міністрам замежных справаў Філіпам Дуст-Блазі, старшынём Парламенцкай асамблеі НАТА П’ерам Лелюшам.
Асноўнай мэтай перамоваў было абмеркаванне надзённай палітычнай сітуацыі ў Беларусі, падтрымка Францыяй беларускай незалежнасці і салідарнасць міжнароднай супольнасці з палітзняволенымі ў нашай краіне.
Падрабязнасці візіта лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча ў Францыю чытайце пазней на нашым сайце.
Усе навіны


