Выйшаў на волю Алесь Чыгір
Кіраўнк бабруйскага Штаба лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча, дэпутат мясцовага гарадскога савета Алесь Чыгір будзе працягваць дамагацца ўзнаўлення на працы праз суд. Пра гэта ён паведаміў агенству БелаПАН пасля адбывання 10-дзённага пакарання за правядзенне несанкцыянаванай акцыі. Дэпутат упэўнены, што прычынай пераследу стала яго дзейнасць у палітычнай кампаніі лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча.
- Я разумею, што шанцаў адстаяць сваё права ў беларускім судзе ў мяне практычна няма. Але я буду ўсе роўна буду дамагацца ўзнаўлення на працы, - сказаў Алесь Чыгір.
Пакуль жа актывіст будзе рыхтавацца да мясцовых выбараў. Ён мае наіер паўторна выбірацца ў гарадскі савет.
- Самае галоўнае дабіцца змены існуючага рэжыму. Бо тое ж рашэнне па маёй справе прымала не суддзя, а прымала сістэма, - зазначыў Алесь Чыгір.
Нагадаем, што 31 жніўня Алесь Чыгір, які трынаццаць гадоў выкладаў у СШ №8 Бабруйска, прыкаваў сябе ланцугамі да ліхтарнага слупа насупраць гарвыканкама. "Пэрфоманс" пад плакатам з вытрымкай з канстытуцыйнага артыкула "Кожны мае права на працу" не падоўжыўся і дваццаці хвілінаў - ланцугі былі распілаваныя "балгаркай", а самога Чыгіра скруцілі міліцыянты.
Усе навіны

