English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мясцовыя выбары стануць кампаніяй адзінства беларускіх дэмсілаў

24/10/06

Прыхільнікі стварэння руху "За свабоду" у Мінску перакананыя, што мясцовыя выбары ў сталіцы стануць масавай кампаніяй падтрымкі лідэра аб'яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча і адзінства ўсёй беларускай апазіцыі.

- Сёння нам удаецца рабіць самае важнае - кансалідаваць прыхільнікаў пераменаў, якіх абудзілі падзеі прэзідэнцкай кампаніі 2006 года. Натуральна, што ў сталіцы, дзе адгалоскі вясны яшчэ досыць моцныя, працэс кансалідацыі ідзе надзвычай актыўна, - заявіў Аляксандр Жучкоў, прадстаўнік каманды Аляксандра Мілінкевіча, на чарговым паседжанні каардынацыйнай нарады па мясцовых выбарах, якая адбылася ў аўторак увечары ў Мінску.

На нарадзе прысутнічалі актывісты дэмакратычнага руху з усіх раёнаў сталіцы. Удакладняліся формы работы і канкрэтныя ініцыятывы ў кожнай выбарчай акрузе горада.

- Мы разумеем, што ўлада не дапусціць ў мясцовыя саветы дэмакратычных прадстаўнікоў. Здавалася б, у такіх умовах, для большасці актывістаў складана знайсці матывацыю для ўдзелу ў падобных "выбарах". Але, сёння для нас, прыхільнікаў Аляксандра Мілінкевіча, ужо не існуе такой праблемы, як фармаванне спісу кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах і іх ініцыятыўных групаў. Я перакананы, што нам удасца падтрымаць і ўзняць хвалю эмоцый грамадскасці, народжаную яшчэ ўвесну, - сказаў Аляксандр Жучкоў.


Усе навіны