English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Прэмія Еўрапарламента за 2006 год у Беларусі!!!

26/10/06

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч названы лаурэатам прэміі імя А. Сахарава “За свабоду думкі” за 2006 год. Рашэнне было прынята некалькі хвілінаў таму, галасаваннем на пленарным паседжанні Еўрапарламента.

- Сёння амаль паўмільярда еўрапейцаў працягнула Беларусі руку падтрымкі і партнерства. Гэта перамога маральных прынцыпаў. Еўропа падтрымала дэмакратычную Беларусь, грамадзяне якой імкнуцца і вельмі высока цэняць свабоду, праўду і справядлівасць, - пракаментаваў Аляксандр Мілінкевіч рашэнне Еўрапарламента.

Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што адмаўляецца ад грашовай часткі ўзнагароды (50000 еўра) і прызначае яе на дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі і іх сем’ям

Прэмія імя А.Сахарава За свабоду думкі“ заснавана Еўрапарламентам у 1988 годзе і прызначаецца штогод за “дасягненні ў справе абароны правоў чалавека і яго асноўных свабодаў”.


Усе навіны