МІЛІНКЕВІЧ сёння ў Бабруйску
Сёння ў Бабруйску лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч пачаў збор подпісаў за вылучэнне мясцовых актывістаў дэмруху кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў.
На гэтым тыдні Аляксандр Мілінкевіч будзе збіраць подпісы таксама ў Мінску, Мінскай, Магілеўскай, Гомельскай абласцях. Агулам Аляксандр Мілінкевіч бярэ непасрэдны ўдзел у выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы ў 96 раёнах, больш чым у 20 гарадах Беларусі і ў горадзе Мінску. На сённяшні дзень Аляксандр Мілінкевіч з’яўляецца сябрам ініцыятыўных груп 206 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў.
Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл будзе асабіста збіраць подпісы за вылучэнне дэмакратычных прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты, а пасля іх рэгістрацыі возьме ўдзел у агітацыйнай кампаніі.
Аляксандр Мілінкевіч перакананы, што да выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы неабходна ставіцца як да працягу прэзідэнцкай і лічыць, што – данясенне да максімальнай колькасці грамадзян праўдзівай інфармацыі аб сітуацыі ў краіне і прапанаванне грамадству яснага і пазітыўнага бачання дэмакратычнымі сіламі развіцця краіны, у тым ліку і ў сферы функцыянавання камунальнай гаспадаркі – з’яўляюцца галоўнымі мэтамі кампаніі “мясцовыя выбары”.
Усе навіны

