Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У Бабруйску затрыманы актывіст руху “За Свабоду” Валеры Мацкевіч

24/11/06

Супрацоўнікі Бабруйскай міліцыі затрымалі актывіста руху “За Свабоду” Валеру Мацкевіча. Затрыманне адбылося на чыгуначным вакзале ў Бабруйску. У гэтыя хвіліны актывіста дапытваюць ва Ўпраўленні ўнутраных спраў Бабруйскага гарвыканкама ў  аддзеле грамадскай бяспекі. Як паспеў паведаміць сам Валер, яго падазраюць у крымінальным злачынстве – разбойным нападзе.


Усе навіны