Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Сёння МІЛІНКЕВІЧ у Лідзе і Слоніме

02/12/06

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч працягвае свой візіт на Гродзеншчыну ў рамках палітычнай кампаніі "мясцовыя выбары". Сёння ён збірае подпісы за  вылучэнне дэмакратычных прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў Ліды і Слоніма.

 

Лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл з’яўляецца сябрам ініцыятыўных груп 206 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Падчас палітычнай кампаніі "мясцовыя выбары"  ён ужо наведаў гарады Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей, а таксама горад Мінск.  

 

Аляксандр Мілінкевіч асабіста збірае подпісы за вылучэнне дэмакратычных прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты, а пасля іх рэгістрацыі возьме ўдзел у агітацыйнай кампаніі.


Усе навіны