МІЛІНКЕВІЧА падазраюць у распаўсюдзе наркотыкаў і спіртнога
Лідэр абя’днаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч затрыманы ў Белаазёрску за распаўсюд наркотыкаў і алкаголю. Зараз палітык знаходзіцца ў Гарадскім аддзеле ўнутраных спраў Белаазёрска, дзе на яго складаецца пратакол і праводзіцца асабісты дагляд ягоных рэчаў і аўтамабіля. Разам з ім затрыманы яго памочнік Аляксей Кавалец.
Аляксандр Мілінкевіч збіраў у Белаазёрску подпісы за патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовага Савета. Да яго машыны падышлі супрацоўнікі ДАІ і паведамі, што ў міліцыю паступіў ананімны званок быццам бы людзі з аўтамабілю палітыка распаўсюджвалі наркотыкі і спіртное. Пасля чаго Аляксандр Мілінкевіч прымусова быў дастаўлены ў гарадскі аддзел міліцыі.
Нагадаем, што 3-4 снежня лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл праводзіць палітычную кампанію "мясцовыя выбары" на Берасцейшчыне. Ён ужо наведаў Бярозу, Белаазёрск і Брэст. У другой палове дня запланаваны выезд у Пінск.
Усе навіны

