Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

МІЛІНКЕВІЧ ізноў затрыманы міліцыяй

06/01/07

Міліцыя ізноў затрымала лідэра аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Гэтым разам на выездзе з Рэчыцы. Цяпер яго абвінавачваюць нібыта ў здзяйсненні дарожна-транспартнага здарэння, хаця Мілінкевіч не едзе нават за рулём. 

Міліцыянты спрабуюць даставіць палітыка ў райаддзел, аднак ён адмаўляецца, бо лічыць чарговае затрыманне незаконным. Па звестках людзей, якія суправаджаюць Аляксандра Мілінкевіча ў паездцы па Гомельшчыне, супрацоўнікі рэчыцкай міліцыі выклікалі АМАП.

Мілінкевіч піша скаргу на імя раённага пракурора. Затрыманыя таксама Аляксей Кавалец, кіраўнік мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ і Уладзімір Кацора, кіраўнік Гомельскай гарадской арганізацыі АГП.

Нагадаем, што а 16.00 павінна адбыцца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі Гомеля.


Усе навіны