У Добрушы знік кандыдат, за якога едзе агітаваць МІЛІНКЕВІЧ
Уладзімір Кацора, кіраўнік Гомельскаго абласнога штаба Аляксандра Мілінкевіча, паведаміў, што ад раніцы не можа знайсці мясцовага кандытата ў дэпутаты Марка Саннікава. Кацора не выключае, што Саннікаў быў затрыманы і знаходзіцца ў міліцыі.
Яшчэ ўчора Марк Саннікаў быў папярэджаны прадстаўніком Добрушскага райвыканкама, што мясцовая вертыкаль мяняе сваё рашэнне і не дазваляе правядзенне запланаванай на сёння на 18.00 сустрэчы з выбарцамі, у якой меўся ўзяць удзел лідэр аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч. Аднак, Саннікаў у адказ заявіў, што лічыць гэтае рашэнне райвыканкама незаконным і абвесціў, што будзе праводзіць сустрэчу ў любым выпадку.
Сёння ад раніцы актывісты дэмруху Гомельшчыны спрабуюць выйсці на сувязь з Маркам Саннікавым, аднак беспаспяхова. Яны не выключаюць, што ён мог быць ізаляваны міліцыяй, каб не дапусціць правядзення ў горадзе сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам.
Аляксандр Мілінкевіч па-ранейшым затрыманы міліцыяй за 20 кіламетраў ад Гомелю. Гэта ўжо трэцяе затрыманне лідэра аб'яднаных дэмакратычных сіл за гэты дзень.
Усе навіны

