Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Нягледзячы на заклікі мясцовай улады, нарады міліцыі, аўтазакі, прапаганду рэгіянальнага TV і прэсы, Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ паспяхова правёў сустрэчу ў Мазыры

07/01/07

Мазырскія ўлады, каб не дапусціць прыезду ў горад лідэра аб'яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча, скасавалі нават рэгістрацыю Уладзіміра Целяпуна, мясцовага кандыдата ў дэпутаты. Аднак, сустрэча Мілінкевіча з мазыранамі адбылася. На прыступак ДК Мозырскага нафтапераапрацоўчага заводу. Паслухаць лідэра аб'яднаных дэмсіл прыйшлі некалькі соцень жыхароў гораду.

Іх чакалі ўзмоценыя нарады міліцыі і прадстаўнікі мясцовай улады. Напярэдадні, і мясцовае TV і мясцовая прэса падавалі інфармацыю, што сустрэча з Аляксандрам Мілінкевічам не адбудзецца ў сувязі з скасаваннем рэгістрацыі дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты. Нягледзячы на гэта людзі ўсё ж прыйшлі на сустрэчу. Мілінкевіч прамаўляў пра газанафтавы канфлікт існуючай улады з Расіяй, казаў пра неабходнасць свабодных і дэмакратычных выбараў у краіне.

Аляксандр Мілінкевіч правёў таксама ў Мазыры перамовы з мясцовым дэмакратычным актывам.


Усе навіны