Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ наведаў палітвязня Паўла Севярынца
Лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з палітвязнем Паўлам Севярынцам, які адбывае пакаранне абмежаваннем волі ў в.Малое Сітна на Віцебшчыне.
- Павел карыстаецца вялізным аўтарытэтам сярод моладзі. Ён мужны і адданы Радзіме чалавек. І мне важна пачуць яго думку пра ствараемы рух “За свабоду”, -зазначыў Аляксандр Мілінкевіч напярэдадні сустрэчы з палітвязням.
- Мы заўсёды былі адзінадушны ў бачанні будучага нашай Беларусі. І для мяне гэта не толькі маральны абавязак наведаць яго, але і магчымасць параіцца з ім, як з адным з моладзевых лідэраў і патрыётаў Беларусі”, - падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч
Павал Севярынец адбывае пакаранне з 15 жніўня 2005 года. Па абвінавачванні ў арганізацыі акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, якія адбыліся ў Мінску 18 і 19 кастрычніка 2004 года, ён быў асуджаны да 3-х гадоў абмежавання волі ("хіміі"). З улікам амністыі тэрмін скарочаны да 2-х гадоў. Пакаранне адбывае на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна ў Полацкім раёне.
Усе навіны


