Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр МІЛІНКЕВІЧ накіраваўся ў Барысаў на суд да мясцовага актывіста

15/03/07

Аляксандр Мілінкевіч накіраваўся ў Барысаў, дзе мае намер прысутнічаць на судовым паседжанні па справе мясцовага актывіста Партыі БНФ Анатоля Аскеркі. Спадар Аскерка будзе абскарджваць у раённым судзе незаконнае звальненне з працы.

Анатоль Аскерка быў звольнены з сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства “Фрэбар”, дзе шмат гадоў адпрацаваў слесарам. Сёння прадпрыемства ўзначальвае Васіль Бургун, які падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі быў на пасадзе старшыні Барысаўскага гарвыканкама. Пасля таго, як на прадпрыемстве ўвялі пагалоўную кантрактызацыю, Анатоль Аскерка не пагадзіўся з прапанаваным яму кантрактам тэрмінам на год. У выніку актывіста звольнілі з працы. Анатоль Аскерка перакананы, што ягонае звальненне мае характар палітычнай помсты. У часе выбарчай прэзідэнцкай кампаніі ён сабраў за вылучэнне Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у прэзідэнты Беларусі каля 800 подпісаў барысаўчан.

Аляксандр Мілінкевіч правядзе таксама рабочую нараду з актывістамі дэмакратычнага руху Барысаўшчыны.


Усе навіны