Дэмакратычныя сілы Івацэвічаў далучыліся да Руху “За Свабоду”
Сябры партый АГП і БНФ Івацэвіцкага раёна (Брэсцкая вобласць) адзінагалосна падтрымалі рашэнне аб сваім далучэння да Руху “За Свабоду.
У сувязі з тым, што кіраўнікі партыяў забараняюць сваім актывістам далучацца да Руху “За Свабоду”, удзельнікі паседжання прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў пастанавілі абвесціць аб прыпыненні свайго сяброўства ў палітычных партыях, а таксама заклікалі іншыя рэгіёны падтрымаць іх,і далучыцца да Руху “За Cвабода”.
“Лідэры палітычных партый і надалей займаюцца палітыканствам, а не палітыкай. У рэгіёнах складваецца меркаванне, што людзей, якія ўзначальваюць палітычныя партыі, не хвалююць змены ў грамадстве. Іх асабістыя амбіцыі, манія велічы і тытулаў, скацілі іх на шлях банкруцтва і ператварылі ў бяздзейных палітыкаў”, - гаворыцца ў заяве ўдзельнікаў паседжання.
“Мы лічым, што ім неабходна сысці ў адстаўку, тым самым даць шлях сапраўдным партыётам і змагарам за змены ў Беларусі”.
Усе навіны


