Пружаны: Рух “За свабоду” ладзіць пікеты супраць скарачэння працоўных месцаў
У раённым цэнтры Пружаны, што на Берасцейшчыне, запланаваны пікеты супраць масавых скарачэнняў працоўных на прадпрыемствах гораду. З ініцыятывай правядзення такіх пікетаў выступаюць актывісты Руху “За Свабоду”. Паводле аднаго з ініцыятараў акцыі Аляксея Богуша, у сувязі з пераходам газавых кацельняў на дровы каля 50 працаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёну скарочана і іхныя сем'і застануцца без сродкаў да існавання.
Складаная сітуацыя з захаваннем працоўных месцаў стварылася таксама на вялікіх прадпрыемствах Пружанаў – радыёзаводзе і малочна-кансервавым камбінаце.
- У гэтай сітуацыі абурае цынізм цэнтральнай і мясцовых уладаў, калі замест мадэрнізацыі і інвеставання вытворчасці, што дазволіла бы стварыць новыя працоўныя месцы, за сродкi прадпрыемстваў горада праводзяцца паказальныя "Дажынкi", узводзяцца велічныя лядовыя палацы і спартовыя будынкі, коштам некалькі мільярдаў рублёў, а на ацяпленне будынкаў, высякаюцца кіламетры цудоўнай Белавежскай пушчы", --- заявіў Аляксей Богуш.
Усе навіны

