Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывіста Руху “За Свабоду” у Салігорску выклікаюць у Пракуратуру

04/07/07

Актывіста Руху “За Свабоду” і Маладога Фронту Івана Шылу выклікаюць у раённую Пракуратуру для азнаямлення з крымінальнай справай, па якой ён праходзіць у якасці падазраванага. Позва выпісаная на пятніцу, 6 ліпеня.

 

Нагадаем, што 10 мая супраць Івана Шылы была ўзбуджаная крымінальная справа. Хлопца абвінавачваюць у «дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі» паводле арт 193.1 КК РБ. Іван і ягоны бацька былі дапытаныя ў пракуратуры.У чэрвені супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрусы ў кватэры актывіста і канфіскавалі сістэмны кампутарны блок.


Усе навіны