Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Міліцыянты адпусцілі актывістаў, але канфіскавалі брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі”

18/07/07

Актывісты Руху “За Свабоду” Яўген Пракурат і Ілля Шыманскі адпушчаны з РАУСа Бярозы. Міліцыянты змушалі актывістаў напісаць пісьмовыя тлумачэнні, а таксама канфіскавалі брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі”. Аднак знаходзячыся ў РАУСе, Яўген Пракурат паспеў раздаць некалькі экзэмпляраў брашур супрацоўнікам гэтай установы.

 

 

Нагадаем, што сёння зранку ў Бярозе падчас акцыі Руху “За Свабоду” па інфармаванні беларускага грамадства аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасуседсва Еўрапейскага Саюзу былі затрыманыя актывісты Руху Яўген Пракурат і Ілля Шыманскі.  Яны былі дастаўлены ў мясцовы РАУС.

 

 

Яўген Пракурат і Ілля Шыманскі  разам са сваімі паплечнікамі раздавалі брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” каля будынку мясцовага райвыканкаму. 

 

 

 


Усе навіны