Актывіст Руху “За Свабоду” пакараны штрафам у памеры 10 базавых велічынь
Актывіста Руху “За Свабоду”Яраслава Берніковіча з Глыбокага (Віцебская вобласць) пакаралі сёння 10 базавымі велічынямі нібыта за несанкцыянаванае пікетаванне (арт. 23.34 КаАП). Па сведчаннях міліцыянтаў, актывіст быў апрануты ў майку з надпісам “Рух “За Свабоду”, якая з’яўляецца атрыбутам несанкцыянаванай акцыі і ўтрымлівае палітычныя лозунгі Аляксандра Мілінкевіча, а таксама раздаваў брашуры аб выгодах ад партнёрства з ЕС.
15 ліпеня, у Глыбокім адбылася акцыя Руху “За Свабоду” па папулярызацыі еўрапейскіх каштоўнасцяў. На мясцовым рынку актывісты Руху “За свабоду” распаўсюджвалі каляровыя брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі” і CD-дыскі з серыі “Песні Свабоды”.
Нагадаем, што Рух “За Свабоду” праводзіць акцыю па інфармаванні беларускага грамадства аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасуседсва Еўрапейскага Саюзу, выконваючы 12 пунктаў ЕС. Каля станцый метро, на прыпынках грамадскага транспарту, каля адміністрацыйных будынкаў і ў іншых людных месцах актывісты Руху “За Свабоду” распаўсюджваюць брашуры “Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі”, а таксама распавядаць грамадзянам аб выгодах якія можа атрымаць нашая краіны ад партнёрства з ЕС.
За час правядзення акцыі па ўсёй краіне супрацоўнікі праваахоўчых органаў беспадстаўна затрымалі больш за 10 актывістаў Руху. Некалькі тыдняў таму ў Мінску пасля акцыі быў затрыманы і атрымаў 7 сутак адміністрацыйнага арышту Павал Серадзенка.
Усе навіны


