Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

За падтрымку АЛЯКСАНДРА МІЛІНКЕВІЧА людзей звальняюць з працы

20/07/07

Аляксея Александровіча з Чашнікаў (Віцебская вобласць) звольнілі з працы за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе РПГА "Рух "За Свабоду".  А Уладзіміру Грыдзіну, былому супрацоўніку ААБ “Беларусбанк”, звольненаму за сустрэчу з А.Мілінкевічам, ужо трэці раз адмоўлена ва ўзнаўленні на працу.

Аляксей Александровіч, адзін з заснавальнікаў РПГА "Рух “За Свабоду”, працаваў інжынерам на Чашніцкай папяровай фабрыцы “Чырвоная зорка”. Пасля праверкі ўпраўленнем юстыцыі па Віцебскай вобласці сапраўднасці подпісаў удзельнікаў устаноўчага сходу РПГА "Рух “За Свабоду” ідэалагічнаму аддзелу Чашніцкага райвыканкама не спадабалася, што супрацоўнік дзяржаўнага прадпрыемства падтрымлівае Аляксандра Мілінкевіча. Дырэктар фабрыкі вымушаны быў прапанаваць маладому чалавеку звальненне, нават нягледзячы на тое, што Аляксей карыстаўся на працы павагай і быў знаўцам сваёй справы.

 

Уладзіміра Грыдзіна звольнілі з пасады вядучага спецыяліста філіяла 520 ААБ Беларусбанк 17 сакавіка 2006 г. з парушэннем заканадаўчай працэдуры. Афіцыйнае тлумачэнне - прагул па прычыне адбывання адміністрацыйнага арышту за удзел у перадвыбарчай сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча 8 сакавіка 2006 года ля кінатэатра “Бярэсьце”.

Уладзіміру Грыдзіну ўжо тройчы адмоўлена ва ўзнаўленні на працу.

 

Нагадаем, што паводле каментароў да п.5 арт.42 Працоўнага кодэкса РБ (менавіта па гэтаму пункту быў звольнены У.Грыдзін), падрыхтаваных Нацыянальным рэестрам законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце РБ пад агульнай рэдакцыяй старшыні Канстытуцыйнага суда Васілевіча Г.А. пазначана, што адсутнасць на працы ў сувязі з арыштам за адміністрацыйнае правапарушэнне не з’яўляецца прагулам.

 

На Фота Аляксей Александровіч


Усе навіны