Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Жыхары Бярозы просяць закрыць прадпрыемства па вытворчасці пестыцыдаў

10/08/07

Жыхары Бярозы (Брэсчкая вобласць) сабралі больш за 600 подпісаў пад зваротам, які яны плануюць перадаць Аляксандру Лукашэнку, а таксама ў іншыя прававыя ўстановы, у сувязі з пабудовай каля горада прыватнага унітарнага прадпрыемства “Франдэса” па вырабу хімічных сродкаў аховы раслін. Актывісты Руху “За Свабоду” актыўна ўдзельнічаюць і дапамагаюць бярозаўчанам у зборы подпісаў супраць адкрыцця прадпрыемства.

 

Жыхары вельмі абураны тым, што ніхто не папярэдзіў іх аб пабудове такой шкоднай вытворчасці ўсяго ў 2 кіламетрах ад горада, адходы якой (паводле іх інфармацыі) плануецца скідваць ў гарадскую каналізацыю.

 

“Наш раён і без гэтага можна лічыць раёнам экалагічнага бедства. Пра гэта сведчыць высокая ступень захворванняў нашых людзей ракам і сардэчна-сасудзістымі хваробамі” – гаворыцца ў звароце. Жыхары лічаць бесчалавечным факт стварэння гэтай небяспечнай вытворчасці амаль ў межах горада.

 

- Рух “За Свабоду” заўсёды будзе падтрымліваць ініцыятывы грамадзян, скіраваныя на абарону сваіх правоў. У дадзеным выпадку мы назіраем відавочнае ігнараванне з боку мясцовай ўлады права на атрыманне інфармацыі і на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Мы лічым неабходным ініцыяваць стварэнне грамадскай камісіі, якая мусіць атрымаць усю інфармацыю, звязаную з магчымай небяспекай вытворчасці для здароўя жыхароў раёна, - каментуе сітуацыю намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

 

Ініцыятары плануюць сабраць пад зваротам каля 2 тысяч подпісаў і накіраваць іх Аляксандру Лукашэнку.


Усе навіны