Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Рух “За Свабоду” занепакоены экалогіяй Бярозаўскага раёна

22/08/07

1100 чалавек з Бярозаўскага раёну паставілі свае подпісы пад патрабаваннем зачыніць прадпрыемства па вытворчасці хімічных сродкаў аховы раслін "Франдэса".

 

Акцыя, у якой актыўны ўдзел прымаюць прыхільнікі Руху “За Свабоду”, вядзецца з пачатку жніўня бягучага года. Ініцыятары плануюць сабраць пад зваротам каля 2 тысяч подпісаў і накіраваць іх у Мінск прадстаўнікам уладаў.

 

У акцыі прымаюць удзел звычайныя грамадзяне, якія занепакоены экалогіяй рэгіёна і бяспекай людзей, якія жывуць на яго тэрыторыі.

 

Завод па выпуску пестыцыдаў, гербіцыдаў і інсектыцыдаў знаходзіцца ўсяго ў двух кіламетрах ад жылога сектара, а яго адходы скідваюцца ў гарадскую каналізацыю.


Усе навіны