Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Прэзентавана новая кніжка краязнаўцы з Глыбоччыны

27/08/07

25 жніўня адбылася прэзентацыя кнігі глыбоцкага крыязнаўцы Рыгора Шарыпкіна "Гісторыя Залесскай школы". Кніга выдадзена пра падтрымцы мясцовых актывістаў Руху "За Свабоду".

 

Залессе - самая старая вёска на Глыбоччыне, згадка пра яе датуецца 1387-м годам, а гісторыя мясцовай школы налічвае ўжо 175 гадоў.

 

У Залесскай школе Рыгор Шарыпкін працуе настаўнікам. Па яго словах, кніга прысвечана гісторыі тутэйшых мясцін і гісторыі развіцця адукацыі ў рэгіёне ад 1870 года.

 

Дзякуючы намаганням Рыгора Шарыпкіна, у Залесскай сярэдняй школе створаны краязнаўчы музей. Разам з вучнямі ён распрацаваў адмысловы турыстычны маршрут, які дае мачымасць пазнаёміцца з тутэйшымі архітэктурнымі помнікамі ды наведаць мясціны, звязаныя з імем Язэпа Драздовіча.

 

Спадар Шарыпкін займаецца краязнаўствам з1992 года. Апрача "Гісторыі Залесскай школы", ён напісаў даследванні "Г сторыя Залесскага маёнтку" і історыя Залесскага краю". Цяпер ён працуе над новай кнігай - пра нумізматыку Глыбоччыны.


Усе навіны