Падарожжа “Незалежнасці” на радзіму Тадэвуша Касцюшкі
27/08/07
25 жніўня, у дзень абвяшчэння Незалежнасці Беларусі, прыхільнікі Руху “За Свабоду” з Кобрына арганізавалі веласіпеднае падарожжа на радзіму Тадэвуша Касцюшкі.
Аматары гісторыі і веласіпеднага спорту з Кобрына выехалі ў двухдзённы тур на радзіму Тадэвуша Касцюшкі ў Косава.
Па маршруце да групы далучаліся іншыя прыхільнікі Руху “За Свабоду”, сябры грамадскіх аб’яднанняў і партый з Бярозы і Белаазёрска.
Падчас падарожжа група веласіпедыстаў распаўсюджвала інфармацыю пра народнага героя Т.Касцюшку і паўстанне 1794 года за незалежнасць.
На Марачоўшчыне (Косава) удзельнікі падарожжа наведалі дом-музей Т. Касцюшкі і Косаўскі замак.
Усе навіны


