Актывістам Маладога Фронту а 18-ай гадзіне будзе вынесены прысуд
Лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч наведаў сёння Нясвіж, дзе адбываецца суд над затрыманымі ў пятніцу актывістамі Маладога Фронту. На дадзены момант аб’яўлены перапынак да 18-ай гадзіны, калі будзе вынесены прысуд.
- Фіктыўныя і надуманыя суды – гэта спробы запалохаць маладзевых актывістаў, якія адданыя Бацькаўшчыне. І сваёю прысутнасцю мы павінны іх падтрымаць, - адзначыў лідэр дэмакратычных сіл Беларусі.
Нагадаем, што 25 жніўня ўначы ў Нясвіжы для праверкі дакументаў былі затрыманыя актывісты Маладога Фронту Наста Азарка, Наста Палажанка, Арцём Дубскі і Аляксандар Жукаў. Міліцыянты абвінавацілі маладзевых актывістаў у хуліганстве, якое заключалася ў нанясенні на плот надпісу «Беларусь — гэта святое».
Супраць Н.Азаркі раней была ўзбуджана крымінальная справа за яе палітычную дзейнасць.
Усе навіны


