Школу з беларускай мовай навучання хочуць русіфікаваць
Актывісты Руху “За Свабоду” і сябры Партыі БНФ у Глыбокім збіраюць подпісы супраць стварэння класаў з рускай мовай навучання ў сярэдняй школе №3. Шэсць год запар выкладанне ў гэтай школе вялося на беларускай мове, аднак сёлета Міністэрства адукацыі распарадзілася, каб сфармаваць два класы з навучаннем па-руску.
Больш за 30 подпісаў пад калектыўнымі лістамі пратэсту супраць русіфікацыі беларускай школы №3 перададзена ў Глыбоцкі раённы аддзел адукацыі. Прадстаўнік Руху "За Свабоду", намеснік старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч учора сустракаўся з начальнікам аддзела адукацыі Раманам Тарасевічам.
- Я размаўляў з ім, і спадар Тарасевіч таксама трымаецца думкі, што ў Глыбокім павінна застацца беларускамоўная школа, – расказвае Берніковіч. – Але некалькі чыноўнікаў з не самымі лепшымі маральнымі якасцямі вырашылі знішчыць адзіную беларускую школу.Калі рускамоўныя класы будуць ствараць у беларускай школе, то для тых, хто хоча, паступова знікне магчымасць навучацца па-беларуску.
Мясцовыя актывісты маюць намер працягваць збор подпісаў за захаванне статусп беларускамоўных навучальных устаноў.
Усе навіны


