Моладзь ушанавала памяць беларускага героя
Актывісты Руху “За Свабоду” сумесна з Маладым Фронтам і БХД правялі мерапрыемства па ўшанаванні памяці ўдзельніка Слуцкага збройнага чыну Юркі Моніча.
Моладзь усклала кветкі да крыжа ў памяць удзельніка Слуцкага збройнага чыну Юркі Моніча, усталяванага ў лесе Монічы, што каля вёскі Бобр на Міншчыне.
Юрка Моніч быў адным з самых паспяховых беларускіх партызанаў, які разам са сваімі паплечнікамі змагаўся супраць бальшавіцкай улады за ідэалы Беларускай Народнай Рэспублікі.
Аафіцыйная беларуская гістарыяграфія падае партызана Моніча як бандыта, а ягоны атрад — як бандыцкае фармаванне, якое перашкаджала ўсталяванню савецкай улады на Барысаўшчыне.
- Важна, каб беларуская нацыя ведала, на каго раўняцца, - гаворыць каардынатар Руху “За Свабоду” па г. Мінску Віталь Рамашэўскі.
– Мы маем намер працягваць ушанаванне памяці беларускіх герояў, пра якіх не ўспамінаюць у школьных падручніках, каб іх гераічная дзейнасць не прайшла незаўважанай сярод суайчыннікаў.
Усе навіны

