Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

А.МІЛІНКЕВІЧ раздаваў улёткі ў падтрымку Івана Шылы

01/09/07

Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч наведаў учора Салігорск, дзе сустрэўся з  маладафрантоўцамі, прыхільнікамі Руху “За Свабоду”, кіраўніцтвам Беларускага незалежнага прафсаюза, а таксама былым палітвязнем сталінскіх лагероў Юрасём Дубовікам . Пасля сустрэч Аляксандр Мілінкевіч разам актывістамі Маладога Фронту раздавалі ў цэнтры горада ўлёткі, прысвечаныя суду над маладафрантоўцам, актывістам руху “За Свабоду” Іванам Шылам.

 

                           

- Мы абмяркоўвалі сітуацыю ў горадзе напярэдадні суда над Іванам Шылам, якія акцыі салідарнасці можам арганізаваць, як максімальна прыцягнуць увагу простых грамадзян і журналістаў да гэтай судовай расправы, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

 

                  

 

Івана Шылу абвінавачваюць у парушэнні артыкулу 193 ч.1 Крымінальнага Кодэксу “Удзел у незарэгістраванай арганізацыі”. Суд па гэтай справе пачнецца 4 верасня ў Салігорску. Моладзеваму актывісту пагражае да двух гадоў турэмнага зняволення.

 

Падчас сустрэчы з кіраўніком Беларускага незалежнага прафсаюзу Васілём Корабавым былі абмеркаваныя кампаніі салідарнасці і ўзаемадапамогі, пытанні ўзмацнення незалежнага прафсаюза ў іншых гарадах, супольныя дзеянні па супрацьстаянні ціску ўлады.

 

У Салігорску лідэр руху “За Свабоду” сустрэўся таксама з былым палітвязнем сталінскіх лагераў, пісьменнікам Юрасём Дубовікам. Юрась Дубовік у часы нямецкай акупацыі стварыў у Маладзечна некалькі беларускамоўных школ, за што ў 1944 годзе быў асуджаны на 10 год сталінскіх лагераў. Зараз ён піша кнігі і стварае беларускія календары. Аляксандр Мілінкевіч паабяцаў дапамогу ў выданні беларускага календара, дзе распісаныя ўсе 365 дзён у годзе, у адпаведнасці з беларускія падзеямі, якія адбываліся ў кожны з гэтых дзён.


Усе навіны