Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Кампанія "Беларускую кнігу-беларускім дзецям"

01/09/07

Слуцкі Рух "За Свабоду" і Салігорскі Малады Фронт абвесцілі 1-га верасня пра пачатак супольнай акцыі "Беларускую кнігі-беларускім дзецям". Цягам месяцу маладзёвыя актывісты будуць звяртацца да грамадскіх арганізацыяў, бібліятэкаў, распаўсюджваць улёткі з заклікам перадаць беларускамоўныя дзіцячыя кніжкі ў Слуцкі і Старадарожскі дзіцячыя дамы.


Зварот

Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых людзей, з просьбаю падтрымаць кампанію "Беларускую кнігу-беларускім дзецям".


Вы мусіце ўсведамляць важнасць выхавання дзяцей. Дзякуючы намаганням антынацыянальных уладаў, нашыя дзеці сёння фактычна пазбаўлены магчымасці чытаць беларускіх і замежных аўтараў на роднай мове.З першага верасьня з школьнай праграмы выкінуты творы класікаў беларускае літаратуры.

 

Зрусіфікаваная сістэма адукацыі не спрыяе выхаванню сапраўдных патрыётаў нашае Бацькўшчыны, ставіць на мэце знішчэнне нацыянальнае самасвядомасці маладога пакалення беларусаў.Робіцца відавочным,што гэта не выпадковасць, а мэтанакіраваная, шматгадовая палітыка.Такая сітуацыя выклікае нашую занепакоенасць, бо мы - тыя людзі,што адказваюць за будучыню нашае краіны, за новае пакаленне моладзі.


Калі дзяржава ня можа на належным узроўні займацца адукацыяй і выхаваннем новага пакалення беларускае моладзі, мы мусім усімі магчымымі шляхамі спрыяць нацыянальна-арыентаванаму выхаванню, выхаванню на традыцыйных беларускіх каштоўнасцях і традыцыях.
Сёння мы распачынаем збор беларускамоўных кніжак для дзіцячых дамоў і школаў інтэрнатаў. Мы лічым гэта своечасовым і неабходным крокам, які дасць магчымасць беларускім дзецям з маленства чытаць творы на роднай мове, расці сапраўднымі і шчырымі беларусамі.
Ня будзьма абыякавымі. Дзеля нашых дзяцей! Дзеля будучыні! Дзеля Беларусі! Прымі ўдзел у кампаніі!


Падтрымаць кампанію можна пастаівўшы банэр на свой сайт ці ЖЧ, перадаць кнігі і ахвяраванні на набыццё кніжак, ініцыяваць збор кніжак у сваім горадзе.

 

Звязвацца можна па тэлефонах +375293700204(Салігорск), +375296903474(Слуцак), эл.пошце salihorsk@gmail.com. Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайтах saligorsk.org і slucak.org


Сабраныя кнігі будуць перададзены ў Слуцкі і Старадарожскі дзіцячыя дамы.


Усе навіны