Суды над Настай Азаркай і Іванам Шылам
Сёння пачаўся разгляд крымінальных справаў у дачыненні да актывістаў “Маладога фронту”, прыхільнікаў Руху “За Свабоду”. У Нясвіжы адбываецца суд над Настай Азаркай, а ў Салігорску над Іванам Шылам. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Маладога фронту”. Крымінальную справу на рэгіянальных актывістаў распачаў КДБ.

Фота: Суддзя Несвіжскага раённга суду Дунаева М.
У Салігорску ў самай вялікай зале не хапіла месца для усіх жадаючых трапіць на суд. Моладзь вывесіла расцяжку “Малады Фронт не спыніць”. Але амаль адразу пад'ехалі АМАПаўцы і расцяжку знялі. Больш за дзесць чалавек забралі ў аўтобус.
Пятага верасня Івана Шылу выклікаюць яшчэ і на адміністрацыйную камісію па справах непаўналетніх. На ёй будуць разглядацца два пратаколы, што былі складзеныя нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі падчас велапрабегу.
Падтрымаць маладафронтаўцаў прыехалі прыхільнікі Руху “За Свабоду” разам з намеснікамі кіраўніка Віктарам Карняенкам і Юрасём Губарэвічам.
Усе навіны

