Іван Шыла папярэджаны
Маладафрантовец, актывіст Руху “За Свабоду” Іван Шыла прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Суд вынес яму папярэджанне. Суддзя таксама паведаміла, што ў Івана Шылы канфіскаваны жорсткі дыск кампутара, будуць знішчаныя значкі і іншая агітацыйная прадукцыя, якая таксама была ў яго канфіскаваная.
Адразу пасля суду больш за дваццаць чалавек з тых, што прысутнічалі на судзе, накіраваліся ў бок салігорскага раённага аддзелу міліцыі.
Першымі словамі Івана Шылы, як толькі ён выйшаў на ганак суду, быў заклік ісці падтрымаць тых людзей, якіх сёння раніцай спецназ жорстка збіў, затрымаў і завёз у пастарунак.
Сёння ж у Несвіжы па гэтай жа справе Наста Азарка, актывістка Маладога Фронту, прыхільніца Руху “За Свабоду” аштрафавана судом на 40 базавых велічын за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. 10 верасня пройдзе яшчэ адзін суд над Яраславам Грышчэняй.
Усе навіны


