English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Грамадскае аб’яднанне “Рух “За Свабоду” зноў спрабуе зарэгістравацца

12/09/07

Сёння Аляксандр Мілінкевіч разам са сваімі паплечнікамі перадаў у Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”.  Гэта ўжо другая спроба рэгістрацыі аб’яднання.

 

Рашэнне аб стварэнні аб’яднання было прынята на Устаноўчай Канферэнцыі 11 жніўня ў Заслаўі. На Канферэнцыі прысутнічала 74 чалавекі. Быў прыняты статут, абраныя кіруючыя органы і рэвізійная камісія. Кіраўніком ПАГА “Рух “За Свабоду” абраны Аляксандр Мілінкевіч. Намеснікамі кіраўніка сталі Віктар Карняенка і Юрась Губарэвіч.  

 

Удзельнікі ўстаноўчага сходу абралі Раду з прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі. Сярод галоўных кірункаў дзейнасці арганізацыі - абарона правоў і свабодаў чалавека, удзел у пабудове грамадзянскай супольнасці, садзейнічанне забеспячэнню незалежнасці і суверэнітэту, садзейнічанне стварэнню умоваў для правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў. 

 

Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”. Паводле заснавальнікаў арганізацыі, у лісце Мінюста не ўтрымліваецца абгрунтаваных падставаў для адмовы ў рэгістрацыі. Сярод прэтэнзіяў Міністэрства няма ніводнай, датычнай незаконнасці мэтаў, задачаў і метадаў дзейнасці.  19 верасня Вярхоўны Суд Беларусі распачне разгляд скаргі РПГА “Рух “За Свабоду” на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання.


Усе навіны