Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Вучань з Пінску просіць А.Мілінкевіча абараніць ад свавольства дырэктара школы

21/09/07

Зміцеру Кіселю, прыхільніку Руху “За Свабоду”, вучню 11 класа СШ №8 Пінска пагражаюць адлічэннем са школы і непаступленнем у ВНУ. Паводле словаў дырэктара школы Івана Сяргіевіча юнак сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй здрадзіў дзяржаве і распальвае грамадзянскую вайну.

                                      

Зміцер Кісель звярнуўся за дапамогай у абароне сваіх правоў да лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.

 

19 верасня дырэктар школы №8 г. Пінска Іван Сяргіевіч выклікаў вучня 11 “В” класа Зміцера Кіселя. У ягоным кабінеце ўжо знаходзіліся бацька Зміцера, намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Галіна Ганчарова і класны кіраўнік Таццяна Заяц.

 

- Я увайшоў у кабінет, а дырэктар закрычаў, што я раблю замахі і заклікаю звергнуць рэвалюцыйным шляхам сённешні ўрад і прэзідэнта. Пасля ён заявіў, што я не беларус, я здраднік і рапсальваю грамадзянскую вайну, што я згнію разам з памаразкам А.Казуліным. Галіна Ганчарова назвала мяне бандытам і чалавекам без гонару і сумлення. Яны падкрэслівалі той факт, што я не маю права на свабоду у інтэрнэце і ў жыцці, - распавядае Зміцер Кісель

 

Кіраўніцтва школы нагадала юнаку пра яго артыкулы на інтэрнэт-рэсурсе http://pinsk.com і ў газэце “Мясцовы час”, прысвечаныя, у тым ліку, палітвязню А.Казуліну.

 

-  Мяне палохалі тым, што тыя артыкулы, якія пісаў на сайце і ў газеце “Мясцовы Час” знаходзяцца пад наглядам КДБ і ўзбуджаная крымінальная справа, - адзначае Зміцер Кісель

 

Аляксандр Мілінкевіч паабяцаў, што будзе адстойваць грамадзянскія правы Зміцера Кіселя.

 


Усе навіны