Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Наваполацкіх актывістаў абінавачваюць у парушэнні Выбарчага заканадаўства

21/09/07

Актывістаў Руху “За Свабоду” з Наваполацка Валерыя Шаўчэнку, Ігара Сухарукава і сябра БСДП(Г) Антона Ясіновіча абвінавачваюць у парушэнні Выбарчага кодэксу. Ім пагражае штраф ў памеры ад 20 да 50 базавых адзінак.

 

19 верасня актывістаў дэмсілаў выклікалі ў гарвыканкам, каб разгледзець заяўку на правядзенне сацыяльнага пікету, падзенную імі ранней. Аднак замест размовы пра пікет, спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай працы Ірына  Ягорава склала на іх пратаколы. У пратаколах пазначана, што Валеры Шаўчэнка, Ігар Сухарукаў і Антон Ясіновіч ў перыяд з 27 чэрвеня па 27 ліпеня 2007 году ў раёне гарадскога Палаца культуры парушылі парадак адклікання дэпутатаў.

 

- Пратакол увогуле дзіўны. Мы не займаліся перадвыбарчай альбо выбарчай агітацыяй, не ініцыявалі працадуры адклікання дэпутатаў. А падчас сустрэчы з дэпутатам Пятром Саламухам пяпярэджвалі яго, што будзе праведзены пікет, звязаны з яго станоўчым галасаваннем за прыняцце Закону аб адмене ільготаў, - адзначыў актывіст Руху “За Свабоду” Валеры Шаўчэнка .

 

З 27 чэрвеня па 27 ліпеня ў Наваполацку актывісты Руху “За Свабоду” Валер Шаўчэнка, Ігар Сухарукаў і сябра БСДП(Г) Антон Ясіновіч ладзілі пікеты супраць адмены сацыяльных ільгот. Штодзённа з 17.00 да 18.00 каля былога Дома культуры будаўнікоў можна было сустрэцца з прыхільнікамі Аляксандра Мілінкевіча, атрымаць незалежныя газеты і інфармацыю.

 

 Актывісты Руху “За Свабоду” прапанавалі жыхарам Наваполацка падпісацца пад зваротам аб адмене ільготаў. За месяц было сабрана больш за 3 тысячы подпісаў, якія былі накіраваныя ў Адміністрацыю прэзідэнта.

 

- Мяркуем, што гэтыя подпісы ў гарвыканкам пераслалі з Адміністрацыі Прэзідэнта РБ, копіі подпісаў мы бачылі на стале ў гарвыканкаме. ”Разабрацца і пакараць незадаволеных,”- такі загад атрымалі, відаць, новаполацкія чыноўнікі. Гэта яшчэ адно сведчанне “сапраўднай дэмакратыі ў нашай краіне”, - падкрэсліў Валеры Шаўчэнка.

 

Учора актывістам былі ўручаныя павесткі, дзе напісана, што яны павінны з’явіцца ў Наваполацкі гарвыканкам для складання чарговых пратаколаў аб адміністрацыным парушэнні.


Усе навіны