Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

КДБ цікавіцца Еўрапейскім маршам

24/09/07

Кіраўніка Бабруйскай філіі “Маладога фронту”, сябра аргкамітэта “Руху “За Свабоду” Валера Мацкевіча супрацоўнікі КДБ папярэдзілі пра крымінальную адказнасць, калі ён не адмовіцца ад падрыхтоўкі да Еўрапейскага марша, які пройдзе ў Мінску 14 кастрычніка.

 

Па словах Валера, кэдэбісты цікавіліся Еўрапейскім маршам, інфармацыйнай прадукцыяй, сеткай распаўсюду.

 

- Мяне палохалі крымінальнай справай. Толькі гэтым разам акрамя 193-га артыкулу фігураваў і 342-гі. Гэта падрыхтоўка акцый, якія прыводзяць да масавых беспарадкаў. На маю думку, КДБ папросту атрымала чарговую дырэктыву запалохаць актывістаў, каб не ехалі на Еўрапейскі марш, каб яны не распаўсюджвалі інфармацыйнай прадукцыі, - паведаміў Радыё Свабодзе Валер Мацкевіч.


Усе навіны