Калінкавічы: рухаўцы дапамагаюць вырашыць праблемы гарадскога транспарта
На працягу некалькіх гадоў ўлады Калінкавічаў (Гомельская вобласць) не могуць вырашыць праблему гарадскога грамадскага транспарта. Расклад гарадскіх аўтобусаў не адпавядае патрэбам насельніцтва, вельмі часта аўтобусы не прыходзяць у вызначаныя тэрміны, прыпынкі не абсталяваны належным чынам. Таму ў канцы жніўня гэтага года група актывістаў Руху “За Свабоду” вырашыла звярнуць увагу жыхароў і ўладаў на штодзённыя праблемы горада.
На першым этапе у горадзе было распаўсюджана каля 1000 экзэмпляраў інфармацыйных матэрыялаў, у якіх выкладалася сутнасць праблемы і магчымыя шляхі яе вырашэння, а таксама называліся шляхі фінансавання.
На другім этапе актвісты сабралі больш за 200 подпісаў жыхароў Калінкавічаў пад зваротам у райвыканкам і райсавет дэпутатаў з патрабаваннем звярнуць увагу і вырашыць праблему гарадскога грамадскага транспарта.
Усе навіны


