Суд над актывістамі Руху “За Свабоду” ў Наваполацку
Сёння ў Наваполацку пачаўся суд над актывістамі Руху “За Свабоду” Валерыем Шаўчэнкам, Ігарам Сухарукавым і сябрам БСДП(Г) Антонам Ясіновічам, якіх абвінавачваюць у парушэнні Выбарчага і Адміністрацыйнага кодэксаў. Ім пагражае штраф ў памеры ад 20 да 50 базавых адзінак.
19 верасня актывістаў дэмсілаў выклікалі ў гарвыканкам, каб разгледзець заяўку на правядзенне сацыяльнага пікету, падзенную імі раней. Аднак замест размовы пра пікет, спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай працы Ірына Ягорава склала на іх пратаколы. У пратаколах пазначана, што Валеры Шаўчэнка, Ігар Сухарукаў і Антон Ясіновіч ў перыяд з 27 чэрвеня па 27 ліпеня 2007 году ў раёне гарадскога Палаца культуры парушылі парадак адклікання дэпутатаў.
Усе навіны

